https://bel.sputnik.by/20180727/lepshyya-filmy-na-belaruskaj-move-1036747991.html
Ад Форэста Гампа да Амэлі Пулен: лепшыя замежныя фільмы на беларускай мове
Ад Форэста Гампа да Амэлі Пулен: лепшыя замежныя фільмы на беларускай мове
Sputnik Беларусь
Сусветна вядомыя фільмы на беларускай мове - у падборцы Sputnik. 27.07.2018, Sputnik Беларусь
2018-07-27T13:59+0300
2018-07-27T13:59+0300
2018-07-27T17:41+0300
культура
стыль жыцця
беларуская мова
кіно
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102334/08/1023340807_0:100:1921:1180_1920x0_80_0_0_34b88d558f69a49a9569aa0b58c39242.jpg
Выхадныя — лепшы час узгадаць любімае кіно з кубачкам кавы і коткай пад бокам. Дзякуючы энтузіястам пераглядзець выдатныя прыклады сусветнага кінематографа можна і па-беларуску.Прадстаўленая дзесятка — далёка не поўны пералік фільмаў на беларускай мове, а толькі адзін з варыянтаў спісу стужак, якія ёсць у сеціве."Выкупленне з Шаўшэнку"Паглядзець добра знаёмую і любімую многімі гісторыю маладога таленавітага банкіра Эндзі Дзюфрэйна на беларускай мове трэба абавязкова. Мяркуючы па водгуках гледачоў, менавіта мова робіць выдатную рэжысёрскую работу Фрэнка Дарабона "больш блізкай і ўтульнай для беларускага вуха". Гісторыя пра падман, сяброўства, мары і сапраўдную мэту — усё што трэба, каб выдатна бавіць час."Форэст Гамп"Амерыканская драма па аднаіменнаму раману Уінстана Грума выйшла на экраны ў 1994 годзе і заняла першае месца па зборах. За ўвесь час фільм атрымаў 38 кінаўзнагарод, у тым ліку 6 прэмій "Оскар". Рыжысёр Роберт Земекіс пагадзіўся працаваць толькі па сцэнары Эрыка Рота. Галоўныя ролі ў фільме, які адчувальна адрозніваецца ад рамана, выканалі Том Хэнс і Робін Райт."Крымінальнае чытво"Культавы фільм Квентына Тарантына з Умай Турман у галоўнай ролі, па меркаваньні кіназнаўцаў, стаў пераломным момантам у амерыканскай індустрыі кіно. Стужка атрымала прэмію "Оскар" за лепшы сцэнар, "Залатую пальмавую галінку" Канскага кінафестывалю і яшчэ каля сарака ўзнагарод. Цынізм, непасрэднасць і жорсткасць крымінальнага свету Лос-Анджэлесу рэжысёру дапамагаюць паказаць Джон Траволта, Брус Уіліс, Ума Турман і многія іншыя зоркі амерыканскага кінематографа."Неверагодны лёс Амэлі Пулен"Чароўная французская меладрама пра дзівачку Амэлі, якая жыве ў свеце сваіх фантазій, скарыла сэрцы многіх гледачоў. Ціхую, дзікаватую і рамантычную гісторыю кахання варта паглядзець на беларускай мове — адзін з самых паспяховых кінапаректаў сучаснай Францыі набывае ў такім перакладзе своеасаблівы шарм. Тым больш цікава ўявіць, як Адры Тату і Мат'ё Касавіц размаўлялі б па-беларуску."Інтэрстэлар"Фантастычная драма ад Крыстафера Нолана — рэжысёра "Зараджэння" і "Цёмнага рыцара" — расказвае пра чарговы апакаліпсіс на зямлі — адзін з самых любімых сюжэтаў стваральнікаў сучасных фільмаў. Калектыў даследчыкаў і навукоўцаў адпраўляецца скрозь чарвяточыну ў падарожжа ў пошуках месца, куды можна перасяліць людзей. Зорны акцёрскі састаў — Мэцью Мак-Конахі, Эн Хэтэуэй, Джэсіка Чэстэйн, Макензі Фой — не пакіне абыякавым нікога."Хтосьці любіць гарачае"Рамантычную камедыю запрашаюць паглядзець Мэрлін Манро і яе грудастыя кампаньёны Тоні Кёртыс і Джэк Леман. Фільм Білі Уайлдэра з'явіўся на свет у 1959 годзе, але і па сённяшні дзень выклікае самыя лепшыя эмоцыі. Цукерка ў выкананні Манро скарыла шмат мужскіх сэрцаў, а чыкагскія музыканты Джо і Джэры сваёй харызмай прывабілі дзяўчат з усяго свету. Фільм абяцае добры настрой і ўсмешкі ўсім гледачам."Час"Прэм'ера амерыканскага фантастычнага трылера Эндру Нікало адбылася ў 2011 годзе. Старая як свет гісторыя пра барацьбу з сістэмай адбываецца ў сусвеце, дзе галоўнай валютай з'яўляецца час. Фільм атрымаў вялікую колькасць негатыўных водгукаў, але паглядзець экшн варта хаця б дзеля Джасціна Тымберлейка, які разам з Амандай Сэйфрыд і Кіліанам Мёрфі выконвае ў фільме галоўные ролі."Бегчы па лязе"Амерыканская навукова-фантастычная неануар-антыўтопія 1982 года паказвае Лос-Анджэлес 2019 года. Асабліва цікава будзе параўнаць рэжысерскую інтэрпрэтацыю Рыдлі Скота з сучаснацю, бо па фільме магутная карпарацыя Тайрэл вырабляе генетычна спраектаваных рэплікантаў, які знешне не адрозніваюцца ад людзей. Сюжэт паказвае рызыкоўную групу рэплікантаў, што нядаўна ўцяклі і хаваюцца ў Лос-Анджэлесе, і блэйдранера Рыка Дэкарда (у выкананні Харысана Форда), які згаджаецца прыбраць іх."Лобстар"Нетрадыцыйная гісторыя кахання ад Ёргаса Лантымаса разгортваецца ў будучыні, дзе адзінокіх людзей арыштоўваюць і адпраўляюць у спецыяльны гатэль. Яны павінны знайсці сабе пару за 45 дзён. Калі гэта не адбудзецца, людзей пераўтвараюць у жывёл і адпраўляюць у лес. Фільм, які выйшаў на экраны ў 2015 годзе, амаль поўнасцю зняты пры натуральным асвятленні, электрычнае святло выкарыстоўвалася толькі ў некаторых начных сцэнах. Акцёры, сярод якіх Колін Фарэл, Рэйчэл Вайс, Джэсіка Бардэн, здымаліся без грыма."Пакуль ногі носяць"Два хворых на рак суседа па палаце ладзяць падарожжа па ўсім свеце, каб скокнуць з парашутам, пабачыць піраміды, паганяць на старых аўтамабілях і адкрыць для сябе жыццё ва ўсёй яго шматграннасці. Дуэт Джэка Нікалсана і Моргана Фрымана робіць фільм, які выйшаў у 2007 годзе, выдатным.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102334/08/1023340807_106:0:1813:1280_1920x0_80_0_0_e6475cec0402711f576bf7e4f599aa21.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, стыль жыцця, беларуская мова, кіно
культура, стыль жыцця, беларуская мова, кіно
Ад Форэста Гампа да Амэлі Пулен: лепшыя замежныя фільмы на беларускай мове
13:59 27.07.2018 (абноўлена: 17:41 27.07.2018) Сусветна вядомыя фільмы на беларускай мове - у падборцы Sputnik.
Выхадныя — лепшы час узгадаць любімае кіно з кубачкам кавы і коткай пад бокам. Дзякуючы энтузіястам пераглядзець выдатныя прыклады сусветнага кінематографа можна і па-беларуску.
Прадстаўленая дзесятка — далёка не поўны пералік фільмаў на беларускай мове, а толькі адзін з варыянтаў спісу стужак, якія
ёсць у сеціве.
Паглядзець добра знаёмую і любімую многімі гісторыю маладога таленавітага банкіра Эндзі Дзюфрэйна на беларускай мове трэба абавязкова. Мяркуючы па водгуках гледачоў, менавіта мова робіць выдатную рэжысёрскую работу Фрэнка Дарабона "больш блізкай і ўтульнай для беларускага вуха". Гісторыя пра падман, сяброўства, мары і сапраўдную мэту — усё што трэба, каб выдатна бавіць час.
Амерыканская драма па аднаіменнаму раману Уінстана Грума выйшла на экраны ў 1994 годзе і заняла першае месца па зборах. За ўвесь час фільм атрымаў 38 кінаўзнагарод, у тым ліку 6 прэмій "Оскар". Рыжысёр Роберт Земекіс пагадзіўся працаваць толькі па сцэнары Эрыка Рота. Галоўныя ролі ў фільме, які адчувальна адрозніваецца ад рамана, выканалі Том Хэнс і Робін Райт.
Культавы фільм Квентына Тарантына з Умай Турман у галоўнай ролі, па меркаваньні кіназнаўцаў, стаў пераломным момантам у амерыканскай індустрыі кіно. Стужка атрымала прэмію "Оскар" за лепшы сцэнар, "Залатую пальмавую галінку" Канскага кінафестывалю і яшчэ каля сарака ўзнагарод. Цынізм, непасрэднасць і жорсткасць крымінальнага свету Лос-Анджэлесу рэжысёру дапамагаюць паказаць Джон Траволта, Брус Уіліс, Ума Турман і многія іншыя зоркі амерыканскага кінематографа.
"Неверагодны лёс Амэлі Пулен"
Чароўная французская меладрама пра дзівачку Амэлі, якая жыве ў свеце сваіх фантазій, скарыла сэрцы многіх гледачоў. Ціхую, дзікаватую і рамантычную гісторыю кахання варта паглядзець на беларускай мове — адзін з самых паспяховых кінапаректаў сучаснай Францыі набывае ў такім перакладзе своеасаблівы шарм. Тым больш цікава ўявіць, як Адры Тату і Мат'ё Касавіц размаўлялі б па-беларуску.
Фантастычная драма ад Крыстафера Нолана — рэжысёра "Зараджэння" і "Цёмнага рыцара" — расказвае пра чарговы апакаліпсіс на зямлі — адзін з самых любімых сюжэтаў стваральнікаў сучасных фільмаў. Калектыў даследчыкаў і навукоўцаў адпраўляецца скрозь чарвяточыну ў падарожжа ў пошуках месца, куды можна перасяліць людзей. Зорны акцёрскі састаў — Мэцью Мак-Конахі, Эн Хэтэуэй, Джэсіка Чэстэйн, Макензі Фой — не пакіне абыякавым нікога.
Рамантычную камедыю запрашаюць паглядзець Мэрлін Манро і яе грудастыя кампаньёны Тоні Кёртыс і Джэк Леман. Фільм Білі Уайлдэра з'явіўся на свет у 1959 годзе, але і па сённяшні дзень выклікае самыя лепшыя эмоцыі. Цукерка ў выкананні Манро скарыла шмат мужскіх сэрцаў, а чыкагскія музыканты Джо і Джэры сваёй харызмай прывабілі дзяўчат з усяго свету. Фільм абяцае добры настрой і ўсмешкі ўсім гледачам.
Прэм'ера амерыканскага фантастычнага трылера Эндру Нікало адбылася ў 2011 годзе. Старая як свет гісторыя пра барацьбу з сістэмай адбываецца ў сусвеце, дзе галоўнай валютай з'яўляецца час. Фільм атрымаў вялікую колькасць негатыўных водгукаў, але паглядзець экшн варта хаця б дзеля Джасціна Тымберлейка, які разам з Амандай Сэйфрыд і Кіліанам Мёрфі выконвае ў фільме галоўные ролі.
Амерыканская навукова-фантастычная неануар-антыўтопія 1982 года паказвае Лос-Анджэлес 2019 года. Асабліва цікава будзе параўнаць рэжысерскую інтэрпрэтацыю Рыдлі Скота з сучаснацю, бо па фільме магутная карпарацыя Тайрэл вырабляе генетычна спраектаваных рэплікантаў, які знешне не адрозніваюцца ад людзей. Сюжэт паказвае рызыкоўную групу рэплікантаў, што нядаўна ўцяклі і хаваюцца ў Лос-Анджэлесе, і блэйдранера Рыка Дэкарда (у выкананні Харысана Форда), які згаджаецца прыбраць іх.
Нетрадыцыйная гісторыя кахання ад Ёргаса Лантымаса разгортваецца ў будучыні, дзе адзінокіх людзей арыштоўваюць і адпраўляюць у спецыяльны гатэль. Яны павінны знайсці сабе пару за 45 дзён. Калі гэта не адбудзецца, людзей пераўтвараюць у жывёл і адпраўляюць у лес. Фільм, які выйшаў на экраны ў 2015 годзе, амаль поўнасцю зняты пры натуральным асвятленні, электрычнае святло выкарыстоўвалася толькі ў некаторых начных сцэнах. Акцёры, сярод якіх Колін Фарэл, Рэйчэл Вайс, Джэсіка Бардэн, здымаліся без грыма.
Два хворых на рак суседа па палаце ладзяць падарожжа па ўсім свеце, каб скокнуць з парашутам, пабачыць піраміды, паганяць на старых аўтамабілях і адкрыць для сябе жыццё ва ўсёй яго шматграннасці. Дуэт Джэка Нікалсана і Моргана Фрымана робіць фільм, які выйшаў у 2007 годзе, выдатным.