МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Сталі вядомыя прахадныя балы ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт на бюджэтнае аддзяленне ў гэтым годзе, паведамляе Sputnik.
Найбуйнейшая тэхнічная ВНУ краіны, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт (БНТУ), падвяла вынікі ўступнай кампаніі на бюджэт у пятніцу: так, сталі вядомыя конкурсы і прахадныя балы ўніверсітэта.
Самы вялікі прахадны бал (361) склаўся на "Маркетынг" факультэта маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва, на спецыяльнасць "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве" таго ж факультэта патрабавалася ад 346 балаў. На "Мытную справу" факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі патрабавалася ад 353 балаў.
Самыя нізкія балы склаліся на Ваенна-тэхнічны факультэт БНТУ: для таго, каб паступіць на "Пад'ёмна-транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяванне" і "Шматмэтавыя гусенічныя і колавыя машыны (эксплуатацыя і рамонт бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі)" трэба было ад 109 балаў. Для спецыяльнасці "Шматмэтавыя гусенічныя і колавыя машыны" аўтатрактарнага факультэта неабходна было мець ад 111 балаў.
Самы вялікі конкурс склаўся на спецыяльнасць "Архітэктура" — 4,3 чалавека на месца пры прахадным бале 339,3. Самы маленькі — на шэраг спецыяльнасцяў Ваенна-тэхнічнага і аўтатрактарнага факультэтаў, усяго адзін чалавек на месца.
Азнаёміцца з прахаднымі баламі і конкурсамі на ўсе спецыяльнасці БНТУ 2018 вы можаце на сайце ВНУ.