Ратавальнікі-вышыннікі, дрыфт па "пеннаму возеру", ліквідацыя хімічнай аварыі, незвычайнае фаер-шоу і мноства выбухаў — глядзіце на відэа паказальныя выступленні віцебскіх ратавальнікаў, прысвечаныя 165-годдзю пажарнай службы.
"Мы доўга рыхтавалася да свята, паколькі хацелі паказаць свае магчымасці. Былі выстаўлены ўзоры ўсёй тэхнікі, якая ёсць і была ў нас на ўзбраенні, а падчас паказальных выступленняў усе нашы службы, акрамя вадалазаў, прадэманстравалі сваё ўменне", — распавяла Sputnik начальнік цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Віцебскага гарадскога ўпраўлення МНС Наталля Туркова.
У свяце прынялі ўдзел дзесяткі ратавальнікаў, і сотні гараджан прыйшлі паглядзець выступ МНС. Па словах Турковай, арганізатары не чакалі, што будзе так шмат гледачоў, хаця анансавалі мерапрыемства загадзя.
Больш за ўсё выратавальнікі перажывалі з-за надвор'я, бо па ўсіх прагнозах ў гэты дзень павінен быў ісці дождж, але ўсё абышлося: надвор'е было з байцамі МНС.