Прывітанне са "Смалявуда": пад Мінскам пачаліся здымкі фільма пра Купалу

© Photo : Сергей Сацюк / БелаПАНПершы здымачны дзень фільма пра Янку Купалу
Першы здымачны дзень фільма пра Янку Купалу - Sputnik Беларусь
Падзеі фільма будуць адбывацца на тэрыторыі Расіі, Беларусі і Польшчы.

МІНСК, 28 ліп — Sputnik. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" прыступіла да здымак гістарычнай драмы пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы па сцэнары Алёны Калюнавай. Першы здымачны дзень прайшоў недалёка ад Смалявічаў.

© Photo : Сергей Сацюк / БелаПАНПершы здымачны дзень фільма пра Янку Купалу
Первый съемочный день фильма о Янке Купале - Sputnik Беларусь
Першы здымачны дзень фільма пра Янку Купалу

Памер натурной пляцоўкі "Беларусьфільма", якую мясцовыя жыхары называюць "Смалявудам", каля 80 гектараў. Тут ёсць вытворчыя карпусы, дэкарацыі з інтэр'ерам і невялікае возера, дзе і прайшло асноўнае дзейства першага здымачнага дня.

© Photo : Сергей Сацюк / БелаПАНПершы здымачны дзень фільма пра Янку Купалу
Первый съемочный день фильма о Янке Купале - Sputnik Беларусь
Першы здымачны дзень фільма пра Янку Купалу

Па задумцы стваральнікаў, карціна пад працоўнай назвай "Пакуль будзе неба" пакажа асноўныя этапы жыцця і творчасці вялікага паэта.

Кінапраекту, над якім працуе рэжысёр Уладзімір Янкоўскі, прысвоены статус "нацыянальны фільм".

© Photo : Сергей Сацюк / БелаПАНПершы здымачны дзень фільма пра Янку Купалу
Первый съемочный день фильма о Янке Купале - Sputnik Беларусь
Першы здымачны дзень фільма пра Янку Купалу

Як заяўляў раней дырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі, выніковы прадукт будзе разлічаны не толькі на ўнутраны рынак, таму што асоба і творчасць Купалы вядомыя не толькі ў Беларусі.

"Мы хочам зрабіць фільм максімальна аўтэнтычным — дзеянні будуць адбывацца ў Польшчы, Расіі, Беларусі, а героі будуць размаўляць на мовах канкрэтнай мясцовасці", — сказаў кіраўнік нацыянальнай кінастудыі.

Ён таксама падкрэсліў, што фільм не стане адказам на пытанне, чаму загінуў вялікі паэт, гаворка будзе ісці пра яго жыццё.

© Photo : Сергей Сацюк / БелаПАНПершы здымачны дзень фільма пра Янку Купалу
Первый съемочный день фильма о Янке Купале - Sputnik Беларусь
Першы здымачны дзень фільма пра Янку Купалу

Тым не менш, стваральнікі ўсё ж такі абяцаюць адкрыць невядомыя са школьнай праграмы факты і расказаць пра асабістае жыццё Купалы. Плануецца, што вынікам працы стане не толькі чатырохсерыйны ігравы фільм, але і кінаверсія.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі