Фота

Розныя эпохі і мноства забаў: як Брэст адзначыў 999-годдзе

Падпісацца
Масавымі гуляннямі адзначылі 999-годдзе Брэста мясцовыя жыхары і госці абласнога цэнтра. Выставы работ рамеснікаў, гістарычныя рэканструкцыі, вулічныя канцэрты - усё гэта прысвяцілі Дню горада. Як прайшло свята, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

У суботу 28 ліпеня Брэст шырока адзначыў сваё 999-годдзе. Мясцовыя жыхары і шматлікія госці горада сабраліся на галоўных святочных пляцоўках горада, каб масава ўшанаваць гэтую амаль круглую дату. Акрамя таго, на свята прыбылі прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый з 11 краін свету.

Брэст - Sputnik Беларусь
Буквар, сэксалогія і пластычная хірургія: дзевяць цікавых фактаў пра Брэст

Гарадскія ўлады пры дапамозе рэканструктараў аднавілі некалькі эпох з гісторыі горада. У намётавым лагеры можна было знайсці людзей у сярэдневяковых касцюмах, а таксама Першай і Другой сусветных войнаў.

Свята атрымалася па-сапраўднаму сямейным: людзі розных узростаў маглі знайсці сабе забаву па душы. Для дзяцей працавалі атракцыёны і праводзіліся розныя конкурсы, дарослыя маглі стаць удзельнікамі гістарычных рэканструкцый, а людзі старэйшага ўзросту маглі паслухаць канцэрты. Усё гэта задавала па-сапраўднаму святочны настрой і дазволіла добра павесяліцца.

Дарэчы, учора Брэст адзначаў яшчэ адно свята: у гэты дзень у 1944 годзе горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоБрэст адзначае сваё 999-годдзе.
Брэст адзначае сваё 999-годдзе - Sputnik Беларусь
1/16
Брэст адзначае сваё 999-годдзе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУпершыню Брэст згадваецца ў ПВЛ у 1019 годзе, брастчан забаўлялі аніматары ў старажытнай вопратцы.
Упершыню Брэст згадваецца ў ПВЛ у 1019 годзе, брастчан забаўлялі аніматары ў старажытнай вопратцы - Sputnik Беларусь
2/16
Упершыню Брэст згадваецца ў ПВЛ у 1019 годзе, брастчан забаўлялі аніматары ў старажытнай вопратцы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНа ўрачыстай частцы святкавання гарадскія ўлады ўсклалі кветкі да помніка.
На ўрачыстай частцы святкавання гарадскія ўлады ўсклалі кветкі да помніка - Sputnik Беларусь
3/16
На ўрачыстай частцы святкавання гарадскія ўлады ўсклалі кветкі да помніка.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗатым святкаванні разгарнуліся ў розных лакацыях горада над Бугам.
Затым святкаванні разгарнуліся ў розных лакацыях горада над Бугам - Sputnik Беларусь
4/16
Затым святкаванні разгарнуліся ў розных лакацыях горада над Бугам.
© Sputnik / Виктор ТолочкоРэканструктары ўзнавілі старажытныя часы.
Рэканструктары ўзнавілі старажытныя часы - Sputnik Беларусь
5/16
Рэканструктары ўзнавілі старажытныя часы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСярэднія вякі сёння суседнічалі з лагерам часоў Першай сусветнай вайны.
Сярэднія вякі сёння суседнічалі з лагерам часоў Першай сусветнай вайны - Sputnik Беларусь
6/16
Сярэднія вякі сёння суседнічалі з лагерам часоў Першай сусветнай вайны.
© Sputnik / Виктор ТолочкоІ з Вялікай Айчыннай - бо Дзень горада супаў з 74-годдзем вызвалення Брэста.
І з Вялікай Айчыннай - бо Дзень горада супаў з 74-годдзем вызвалення Брэста - Sputnik Беларусь
7/16
І з Вялікай Айчыннай - бо Дзень горада супаў з 74-годдзем вызвалення Брэста.
© Sputnik / Виктор ТолочкоБез спорту і прыгожых дзяўчат у Дзень горада - зусім ніяк.
Без спорту і прыгожых дзяўчат у Дзень горада - зусім ніяк - Sputnik Беларусь
8/16
Без спорту і прыгожых дзяўчат у Дзень горада - зусім ніяк.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПравапарадак на свяце забяспечвалі і вось такія супрацоўніцы.
Правапарадак на свяце забяспечвалі і вось такія супрацоўніцы - Sputnik Беларусь
9/16
Правапарадак на свяце забяспечвалі і вось такія супрацоўніцы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Брэсце для гараджан і гасцей горада прыдумалі забавы як для дарослых...
У Брэсце для гараджан і гасцей горада прыдумалі забавы як для дарослых ... - Sputnik Беларусь
10/16
У Брэсце для гараджан і гасцей горада прыдумалі забавы як для дарослых...
© Sputnik / Виктор Толочко...так і для дзяцей. Напрыклад, такі лабірынт з канструктара.
...так і для дзяцей. Напрыклад, такі лабірынт з канструктара. - Sputnik Беларусь
11/16
...так і для дзяцей. Напрыклад, такі лабірынт з канструктара.
© Sputnik / Виктор ТолочкоІ як жа без гандлю сувенірамі - кожны мог падабраць сабе цікавую пакупку.
І як жа без гандлю сувенірамі - кожны мог падабраць сабе цікавую пакупку - Sputnik Беларусь
12/16
І як жа без гандлю сувенірамі - кожны мог падабраць сабе цікавую пакупку.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСувеніры - з аднаго матэрыялу, але для ўсведамлення розных эпох у гісторыі горада.
Сувеніры - з аднаго матэрыялу, але для ўсведамлення розных эпох у гісторыі горада - Sputnik Беларусь
13/16
Сувеніры - з аднаго матэрыялу, але для ўсведамлення розных эпох у гісторыі горада.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗ канструктара сабралі і флагман беларускага легкавога аўтапрама - Geely Atlas.
З канструктара сабралі і флагман беларускага легкавога аўтапрама - Geely Atlas - Sputnik Беларусь
14/16
З канструктара сабралі і флагман беларускага легкавога аўтапрама - Geely Atlas.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСвяточны вулічны бізнес - можна было купіць сябе "ў алоўку".
Святочны вулічны бізнес - можна было купіць сябе ў алоўку - Sputnik Беларусь
15/16
Святочны вулічны бізнес - можна было купіць сябе "ў алоўку".
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ наступным годзе Брэст адзначыць 1000-годдзе.
У наступным годзе Брэст адзначыць 1000-годдзе - Sputnik Беларусь
16/16
У наступным годзе Брэст адзначыць 1000-годдзе.
Стужка навiн
0