МІНСК, 30 ліп — Sputnik. Беларускія мытнікі выявілі ў пасылцы, якая прыйшла ў Мінск з Нідэрландаў, старадаўні дульназарадны пісталет, паведамілі Sputnik у панядзелак у Дзяржаўным мытным камітэце рэспублікі.
Зброю знайшлі супрацоўнікі мытні "Мінск-2" пры прыёме міжнародных паштовых адпраўленняў у Нацыянальным аэрапорце Мінск.
"Абрысы зброі паказала сканаграма, што паслужыла падставай для накіравання пасылкі на мытны дагляд", — сказалі ў ДМК.
У камітэце ўдакладнілі, што пасля выкрыцця пасылкі высветлілася — у ёй знаходзіцца мушкет вагой каля 1,3 кілаграма. Эксперты ўстанавілі, што пісталет з'яўляецца гладкаствольнай дульназараднай зброяй.
Па факце была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, яго расследаваннем будзе займацца райаддзел Следчага камітэта Кастрычніцкага раёна Мінска.