МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Беларускі авіяперавозчык "Белавія" і расійскія "Уральскія авіялініі" падпісалі пагадненне аб сумеснай эксплуатацыі авіярэйсаў, паведамілі Sputnik у прэс-службе нацыянальнай авіякампаніі.
Дзейнічаць пагадненне пачне з 1 жніўня. Сумеснымі стануць рэйсы з Мінска ў Маскву (Дамадзедава) і Санкт-Пецярбург (Пулкава), а таксама з Масквы ў Іркуцк, Уфу, Омск, Томск, Екацерынбург, Новасібірск, Чэлябінск і Мінводы. На гэтых маршрутах будзе дзейнічаць адзіны білет.
"Мы зможам прапанаваць жыхарам Беларусі шырокі выбар маршрутаў з перасадкай у Дамадзедава і Пулкава", — заявіў гендырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў.
Ён выказаў надзею, што расійскі партнёр дапаможа развіваць аэрапорт Мінск у якасці міжнароднага транзітнага вузла. Таксама абодва авіяперавозчыкі плануюць гэтым пагадненнем павялічыць пасажырапаток.