МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Верталёт Мі-8 МНС Беларусі вярнуўся з Латвіі, дзе дапамагаў у тушэнні ляснога пажару ў Валдгалскай воласці, паведамілі ў ведамстве.
Беларускія ратавальнікі з 26 па 31 ліпеня дапамагалі латвійскім калегам у барацьбе з буйным лясным пажарам, плошча якога перавышала 1,2 тысячы га. З-за моцнага ветру тушэнне было абцяжарана. Мі-8 скінуў каля 500 тон вады на ачагі ўзгарання.
Ми-8 вернулся из Латвии, где оказывал помощь в тушении крупного лесного пожара. pic.twitter.com/8YcSX5U3BH
— 112.by МЧС Беларуси (@112by) 31 июля 2018 г.
Разам з беларусамі ў ліквідацыі надзвычайнага здарэння прымалі ўдзел таксама ратавальнікі з Літвы.
Верталёт Мі-8 абсталяваны спецыяльнай вадазліўнай прыладай — ён можа забіраць 2,5 тоны вады з любога вадаёма. Беларускія ратавальнікі дапамагалі тушыць пажары ў Турцыі, Грэцыі, Расіі і Грузіі.