https://bel.sputnik.by/20180731/kak-uznat-vremya-po-cvetam-1036842926.html
Жывы гадзіннік, або Як даведацца пра час па кветках
Жывы гадзіннік, або Як даведацца пра час па кветках
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, як нашы продкі ставіліся да гадзіннікаў і чым дапамагала жывая прырода ў вызначэнні часу. 31.07.2018, Sputnik Беларусь
2018-07-31T10:52+0300
2018-07-31T10:52+0300
2018-07-31T17:43+0300
спадчына
у беларусі
галоўнае
беларусь
ларыса мятлеўская
народныя прыкметы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103684/34/1036843474_3:0:1418:800_1920x0_80_0_0_602df9644fa1912e89b138125382f98a.jpg
Гадзіннік у нашых продкаў быў сведчаннем дабрабыту. Заможны гаспадар вельмі ганарыўся кішэнным або насценным гадзіннікам з бомбамі.У сярэдзіне ХХ стагоддзя ручны гадзіннік быў самым пажаданым і ганаровым падарункам. Нават робячы прапанову рукі і сэрца, малады чалавек часта замест пярсцёнка дарыў дзяўчыне гадзіннік.Сёння, каб даведацца аб часе, дастаткова зірнуць на экран мабільнага тэлефона, і гадзіннік часцей за ўсё выкарыстоўваецца як модны аксесуар.Замест гадзінніка — кветкі і сонцаВясковыя ж людзі ўжо сто гадоў таму не мелі патрэбы насіць пры сабе гадзіннік. У лесе, полі ці на балоце арыентавацца ў часе напрацягу дня дапамагала жывая прырода — сонца, птушкі, расліны.Увогуле ў нашых продкаў да часу было своеасаблівае, нязвыклае для сучаснага чалавека стаўленне.Вось як пра гэта пішацца ў кнізе "Рэчыцкае Палессе" Часлава Пяткевіча: "Суткі маюць чатыры перамены: ранак, дзень, вечар і ноч. Перад ранкам, то шчэ е досьветак, зара, свет, а ўжэ як сонца ўзойдзе, то настае ранак. Дзень улетку ета найдаўжэйшая суткавая перамена, бо ад ранняе зары да змярку не мае ніякае перашкоды — дзень год. Перад вечарам пакуль сонца высакавата, то шчэ толькі вечарэе, а як зайдзе, настае зара, за ею зьмерк, а тагды ўжэ вечар. Ноч Пятроўская, то такая нічагічная ночка, што тут яшчэ не згасла вячэрняя зара, ужэ глядзі! Одблескі яе займаюцца на ўсходняй старане. Не то што зімою: "дзень толькі да полудня", як гутарыць старая прыказка".Дзелячы дзень больш дакладна, арыентаваліся на час харчавання: сняданак — у 7-8 гадзін раніцы, абед — у 11-12 апоўдні, полудзень — у 15-16 гадзін папалудні, вячэра — у 19-20 гадзін вечара.Ноч, як і дзень, падзялялі таксама на 4 пары: вечар — ад змяркання і да 24 гадзін, поўнач — ад 24 да 1 гадзіны, глыбокая ноч (глобасць) — 2 гадзіны ночы. Першыя пеўні — ад 2 да 3 гадзін, другія пеўні — ад 3 да 5 гадзін раніцы.У зімовыя бясхмарныя ночы апоўначы час вызначалі, арыентуючыся на сузор'е Арыёна, якое на вёсцы часам называлі Касар або Матавіла. Так было ўзімку, а вось улетку звыклай справай было карыстацца кветкавым гадзіннікам.Ад бульбы да шыпшыныУ Старажытнай Грэцыі і Рыме на кветніках высаджвалі расліны, кветкі якіх адкрывалі і закрывалі свае венчыкі ў розныя гадзіны дня. У шведскім горадзе Упсалекі быў створаны кветкавы гадзіннік. Яго распрацаваў вядомы шведскі натураліст Карл Лінэй. Такое вынаходніцтва было вельмі прыгожым, але не вельмі зручным — для яго працы патрэбны сонечны дзень.У нашых краях спецыяльных гадзіннікаў не рабілі, але за кветкамі назіралі.Напрыклад, цыкорый дзікі, мясістыя карэньчыкі якога выкарыстоўваюць як сурагат кавы, квітнее ў чэрвені і ліпені. Прыгожыя блакітныя кветкі раскрываюцца на досвітку ў 4-5 гадзін, і прыкладна ў 14-15 яны "засынаюць".Дзьмухавец квітнее ад канца красавіка і ўвесь май. Кошыкі дзьмухаўца ў сырое надвор'е зусім не адкрываюцца, а ў сухі сонечны дзень прачынаюцца паміж 5-6 гадзінамі раніцы і "засынаюць" да 14-15 гадзін.Мак расце як пустазелле на пустках і паабапал дарог на поўдні Беларусі. Яго чырвоныя кветкі, якія жывуць два дні, можна сустрэць у жыце і канюшыне. Квітнее гэтая прыгожая расліна ў чэрвені і ў ліпені. Адкрываюцца пялёсткі венчыка ў 5 гадзін раніцы і закрываюцца ў 14-15 гадзін.Бульба радуе бела-ліловымі кветачкамі добрых гаспадароў ад чэрвеня і да пачатку жніўня. Дарэчы, кветкамі бульбы калісьці высакародныя дамы ўпрыгожвалі свае парыкі на балях у Версалі.З клубняў гэтай расліны можна атрымаць больш за 200 розных прадуктаў, у прыватнасці эцілавы спірт, фотастужку, пластмасы, ацэтон, малочную кіслату і іншыя нечаканыя рэчы. Паміж 6-7 гадзінамі раніцы кветкі бульбы раскрываюцца і ў другой палове дня, у 14-15 гадзін закрываюцца.Званочак раскрывае свае блакітныя кветкі ў 8 гадзін і закрывае ў 17 гадзін.Календула ў Беларусі квітнее з чэрвеня і да канца кастрычніка. Раскрываюцца кветкі ў 9 гадзін і закрываюцца ў 17 гадзін.Сціплы родапачынальнік ружы — шыпшына — сустракаецца паўсюдна на прасеках у лесе, у зарасніках каля рэк. Яе адмыслова вырошчваюць як вітамінную і дэкаратыўную культуру, а з пялёсткаў і пладоў вараць смачнае варэнне. Квітнее шыпшына ад паловы мая да канца ліпеня. Кветкі расліны заўсёды глядзяць на сонца, раскрываюцца ў 4-5 гадзін і закрываюцца ў 19-20 гадзін.Лілейнік, або сарана, квітнее ў чэрвені і ліпені кветкамі, якія нагадваюць лілеі. Кветкі прачынаюцца ў 5 гадзін і засынаюць у 19-20 гадзін. А з сакавітага зялёнага лісця сараны, дарэчы, ранняй вясной можна рабіць смачную салату.Прыемна думаць, што з пачаткам новага летняга дня ўсё паўторыцца ізноў і яшчэ колькі часу можна будзе адчуваць хараство навакольнага свету, поўнага прыродных цудаў.
https://bel.sputnik.by/20180510/privorotnoe-zele-recept-1035324238.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103684/34/1036843474_74:0:1347:800_1920x0_80_0_0_a475c996741984efe7113405edf61fc5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, галоўнае, беларусь, ларыса мятлеўская, народныя прыкметы
спадчына, у беларусі, галоўнае, беларусь, ларыса мятлеўская, народныя прыкметы
Жывы гадзіннік, або Як даведацца пра час па кветках
10:52 31.07.2018 (абноўлена: 17:43 31.07.2018) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, як нашы продкі ставіліся да гадзіннікаў і чым дапамагала жывая прырода ў вызначэнні часу.
Гадзіннік у нашых продкаў быў сведчаннем дабрабыту. Заможны гаспадар вельмі ганарыўся кішэнным або насценным гадзіннікам з бомбамі.
У сярэдзіне ХХ стагоддзя ручны гадзіннік быў самым пажаданым і ганаровым падарункам. Нават робячы прапанову рукі і сэрца, малады чалавек часта замест пярсцёнка дарыў дзяўчыне гадзіннік.
Сёння, каб даведацца аб часе, дастаткова зірнуць на экран мабільнага тэлефона, і гадзіннік часцей за ўсё выкарыстоўваецца як модны аксесуар.
Замест гадзінніка — кветкі і сонца
Вясковыя ж людзі ўжо сто гадоў таму не мелі патрэбы насіць пры сабе гадзіннік. У лесе, полі ці на балоце арыентавацца ў часе напрацягу дня дапамагала жывая прырода — сонца, птушкі, расліны.
Увогуле ў нашых продкаў да часу было своеасаблівае, нязвыклае для сучаснага чалавека стаўленне.
Вось як пра гэта пішацца ў кнізе "Рэчыцкае Палессе" Часлава Пяткевіча: "Суткі маюць чатыры перамены: ранак, дзень, вечар і ноч. Перад ранкам, то шчэ е досьветак, зара, свет, а ўжэ як сонца ўзойдзе, то настае ранак. Дзень улетку ета найдаўжэйшая суткавая перамена, бо ад ранняе зары да змярку не мае ніякае перашкоды — дзень год. Перад вечарам пакуль сонца высакавата, то шчэ толькі вечарэе, а як зайдзе, настае зара, за ею зьмерк, а тагды ўжэ вечар. Ноч Пятроўская, то такая нічагічная ночка, што тут яшчэ не згасла вячэрняя зара, ужэ глядзі! Одблескі яе займаюцца на ўсходняй старане. Не то што зімою: "дзень толькі да полудня", як гутарыць старая прыказка".
Дзелячы дзень больш дакладна, арыентаваліся на час харчавання: сняданак — у 7-8 гадзін раніцы, абед — у 11-12 апоўдні, полудзень — у 15-16 гадзін папалудні, вячэра — у 19-20 гадзін вечара.
Ноч, як і дзень, падзялялі таксама на 4 пары: вечар — ад змяркання і да 24 гадзін, поўнач — ад 24 да 1 гадзіны, глыбокая ноч (глобасць) — 2 гадзіны ночы. Першыя пеўні — ад 2 да 3 гадзін, другія пеўні — ад 3 да 5 гадзін раніцы.
У зімовыя бясхмарныя ночы апоўначы час вызначалі, арыентуючыся на сузор'е Арыёна, якое на вёсцы часам называлі Касар або Матавіла. Так было ўзімку, а вось улетку звыклай справай было карыстацца кветкавым гадзіннікам.
У Старажытнай Грэцыі і Рыме на кветніках высаджвалі расліны, кветкі якіх адкрывалі і закрывалі свае венчыкі ў розныя гадзіны дня. У шведскім горадзе Упсалекі быў створаны кветкавы гадзіннік. Яго распрацаваў вядомы шведскі натураліст Карл Лінэй. Такое вынаходніцтва было вельмі прыгожым, але не вельмі зручным — для яго працы патрэбны сонечны дзень.
У нашых краях спецыяльных гадзіннікаў не рабілі, але за кветкамі назіралі.
Напрыклад, цыкорый дзікі, мясістыя карэньчыкі якога выкарыстоўваюць як сурагат кавы, квітнее ў чэрвені і ліпені. Прыгожыя блакітныя кветкі раскрываюцца на досвітку ў 4-5 гадзін, і прыкладна ў 14-15 яны "засынаюць".
Дзьмухавец квітнее ад канца красавіка і ўвесь май. Кошыкі дзьмухаўца ў сырое надвор'е зусім не адкрываюцца, а ў сухі сонечны дзень прачынаюцца паміж 5-6 гадзінамі раніцы і "засынаюць" да 14-15 гадзін.
Мак расце як пустазелле на пустках і паабапал дарог на поўдні Беларусі. Яго чырвоныя кветкі, якія жывуць два дні, можна сустрэць у жыце і канюшыне. Квітнее гэтая прыгожая расліна ў чэрвені і ў ліпені. Адкрываюцца пялёсткі венчыка ў 5 гадзін раніцы і закрываюцца ў 14-15 гадзін.
Бульба радуе бела-ліловымі кветачкамі добрых гаспадароў ад чэрвеня і да пачатку жніўня. Дарэчы, кветкамі бульбы калісьці высакародныя дамы ўпрыгожвалі свае парыкі на балях у Версалі.
З клубняў гэтай расліны можна атрымаць больш за 200 розных прадуктаў, у прыватнасці эцілавы спірт, фотастужку, пластмасы, ацэтон, малочную кіслату і іншыя нечаканыя рэчы. Паміж 6-7 гадзінамі раніцы кветкі бульбы раскрываюцца і ў другой палове дня, у 14-15 гадзін закрываюцца.
Званочак раскрывае свае блакітныя кветкі ў 8 гадзін і закрывае ў 17 гадзін.
Календула ў Беларусі квітнее з чэрвеня і да канца кастрычніка. Раскрываюцца кветкі ў 9 гадзін і закрываюцца ў 17 гадзін.
Сціплы родапачынальнік ружы — шыпшына — сустракаецца паўсюдна на прасеках у лесе, у зарасніках каля рэк. Яе адмыслова вырошчваюць як вітамінную і дэкаратыўную культуру, а з пялёсткаў і пладоў вараць смачнае варэнне. Квітнее шыпшына ад паловы мая да канца ліпеня. Кветкі расліны заўсёды глядзяць на сонца, раскрываюцца ў 4-5 гадзін і закрываюцца ў 19-20 гадзін.
Лілейнік, або сарана, квітнее ў чэрвені і ліпені кветкамі, якія нагадваюць лілеі. Кветкі прачынаюцца ў 5 гадзін і засынаюць у 19-20 гадзін. А з сакавітага зялёнага лісця сараны, дарэчы, ранняй вясной можна рабіць смачную салату.
Прыемна думаць, што з пачаткам новага летняга дня ўсё паўторыцца ізноў і яшчэ колькі часу можна будзе адчуваць хараство навакольнага свету, поўнага прыродных цудаў.