Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Мінскай вобласці

© Photo : пресс-служба президента БеларусиЛукашэнка сустрэўся з кіраўніком Мінскай вобласці
Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Мінскай вобласці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў са старшынёй Мінаблвыканкама ход уборачнай кампаніі ў цэнтральным рэгіёне і іншыя важныя пытанні.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў аўторак заслухаў даклад старшыні Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанкі, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларускі лідар абмеркаваў з кіраўніком цэнтральнага рэгіёну пытанні, звязаныя з уборачнай кампаніяй, як развіваецца мяса-малочны комплекс і будаўніцтва дарог.

Мінск — паказальны рэгіён

Цікавасць Лукашэнкі да ходу ўборачнай на Міншчыне тлумачыцца тым, што дадзеныя самага вялікага рэгіёну дазваляюць скласці ўяўленне ў цэлым аб становішчы ў краіне.

"Мінск — усё ж такі гэта паказальны рэгіён: ён знаходзіцца ў розных кліматычных умовах. Поўдзень ўжо, напэўна, палову прыбраў, поўнач яшчэ, можа, толькі прыступіла да ўборкі — там ужо працэнтаў 15-20. Розныя кліматычныя ўмовы даюць сярэднія ўражанні па краіне наогул", — растлумачыў Лукашэнка.

Пры гэтым беларускі лідар зрабіў акцэнт на ўраджаі збожжавых культур. Праўда, канстатаваў, што гэты год будзе не такім ураджайным, як у мінулым.

"Думаю, нам трэба спадзявацца ў гэтым годзе — усё ж такі кукурузны год — на тое, што мы мільён тон кукурузы, а можа быць, і больш, збярэм і тым самым папоўнім недабор па хлебу", — даў свой прагноз прэзідэнт.

Таксама ў ходзе даклада кіраўніка Мінскай вобласці былі ўзняты пытанні развіцця мяса-малочнай гаспадаркі і праблемы будаўніцтва дарог у рэгіёне.

Барысаў і Маладзечна ўслед за Оршай

Пасля дакладу прэзідэнту кіраўнік цэнтральнага рэгіёну распавёў журналістам падрабязнасці сустрэчы, якая была прысвечана праблемным пытанням, што ёсць у Мінскай вобласці. Па словах Ісачанкі, існуючыя пытанні былі абмеркаваныя, на ўсе знайшліся адказы і былі сфармуляваныя даручэнні.

"Такая ж увага, якая сёння надаецца Оршы, будзе нададзена Барысаву і Маладзечна", — дадаў кіраўнік Мінаблвыканкама. Развіццё гэтых рэгіёнаў абмяркоўвалася з Лукашэнкам асобна.

Прэзідэнт таксама даў даручэнне Ісачанку разабрацца з пытаннямі паставак тэхнікі ў лізінг для дарожнікаў на тых жа ўмовах, як яе атрымліваюць прадпрыемствы ў сельскай і лясной галіне.

Асобна былі закрануты і пытанні, звязаныя пасажырскімі перавозкамі на Міншчыне. "Тут трэба зрабіць усё, каб гэта было камфортна для людзей, каб да кожнай вёскі хадзіў аўтобус, каб было зручна і танна. Гэта самая галоўная задача", — упэўнены Ісачанка.

Стужка навiн
0