Першы фільм пра Віні-Пуха прадставілі публіцы

© REUTERS / DANNY MOLOSHOKАктрыса Бронтэ Кармайкл з Віні-Пухам на прэм'еры фільма "Крыстафер Робін"
Актрыса Бронтэ Кармайкл з Віні-Пухам на прэм'еры фільма Крыстафер Робін - Sputnik Беларусь
Прэм'ера паўнаметражнага фільма "Крыстафер Робін" прайшла ў Каліфорніі - на ёй быў нават сам Віні.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Фільм "Крыстафер Робін", які распавядае пра далейшы лёс галоўных герояў кнігі Алана Мілна пра Віні-Пуха, выходзіць у шырокі пракат.

Хоць паўнавартасны пракат "Крыстафера Робіна" пачнецца 2 жніўня, маштабная прэм'ера казкі адбылася ў Каліфорніі ўжо напярэдадні: у адным з кінатэатраў сабраліся не толькі першыя гледачы, але і выканаўцы галоўных роляў.

© REUTERS / DANNY MOLOSHOKРэжысёр Марк Форстэр, акцёры Юэн Макгрэгар, Бронтэ Кармайкл з Віні-Пухам, Хэйлі Этвэл і кампазітар Рычард М. Шэрман
Режиссер Марк Форстер, актеры Юэн МакГрегор, Бронте Кармайкл с Винни-Пухом, Хейли Этвелл и композитор Ричард М. Шерман - Sputnik Беларусь
Рэжысёр Марк Форстэр, акцёры Юэн Макгрэгар, Бронтэ Кармайкл з Віні-Пухам, Хэйлі Этвэл і кампазітар Рычард М. Шэрман

Сярод гасцей прэм'еры быў і сам Віні-Пух — з ім актыўна фатаграфаваліся іншыя акцёры. Як гэта заўсёды бывае ў студыі Disney, на мерапрыемстве прайшло казачнае прадстаўленне — для таго, каб усе маглі акунуцца ў атмасферу дзяцінства.

Фільм распавядае гісторыю пра сустрэчу ўжо дарослага Крыстафера Робіна з Віні-Пухам, а таксама Тыграм, Савой і іншымі праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля вядомых дзецям усяго свету падзей.

Паколькі ў кінатэатрах "Крыстафера Робіна" яшчэ паказваць не пачалі, водгукаў гледачоў на фільм пакуль няма. Водгукаў крытыкаў таксама пакуль няшмат — усе яны кажуць пра высокую эмацыйнасць стужкі.

Рэжысёрам "Крыстафера Робіна" стаў Марк Форстэр, які зняў у свой час "Квант міласэрнасці" і "Вайну сусветаў Z".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі