У Казахстане завяршыўся штогадовы конкурс прыгажосці "Міс СНД", які сабраў 19 прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Беларусь у гэтым годзе прадстаўлялі дзве ўдзельніцы — Ганна Панамарова і Вікторыя Лаўрэнка. Па выніках 10 конкурсных дзён карона пераможцы дасталася прадстаўніцы Украіны, аднак і беларускі не засталіся без узнагарод. Вікторыя Лаўрэнка атрымала тытул "Міс элегантнасць", а Ганна Панамарова стала ўладальніцай тытула "Міс мадэльны стандарт".
"Калі шчыра, гэта было чакана. Мае параметры блізкія да залатога стандарту. Я не знервавалася ад таго, што я не перамагла. Я знервавалася ад таго, што было адчуванне, быццам я падвяла сваіх блізкіх, знаёмых, магчыма, краіну, людзей, якія за мяне перажывалі. Я адчувала гонар ад таго, што я прадстаўляю сваю краіну, свой народ. Карона для мяне не галоўнае, даражэй чалавечае стаўленне да мяне", — сказала Ганна Панамарова падчас відэамоста ў прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Суразмоўніца Sputnik таксама падкрэсліла, што сам конкурс даў ёй каласальны вопыт як у сферы мадэльнага бізнесу, так і ў асабістым плане. Па словах Ганны, яна і падумаць не магла, што калі-небудзь апынецца ў Казахстане. Па яе прызнанні, на конкурс дзяўчына трапіла з пэўнай доляй выпадковасці.
Фрагмент гутаркі з Ганнай Панамаровай слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.