МІНСК, 1 жні — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вера Лапко прабілася ў другі раўнд турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Сан-Хасэ (ЗША), паведамляе Sputnik.
У матчы першага раўнда Лапко абыграла кітаянку Чжан Шуай з лікам 7:6 (7:2), 6:0.
Наступнай саперніцай беларускі будзе прадстаўніца ЗША Даніэль Колінз. Калі Лапко пройдзе і яе, то далей можа пазмагацца з наймацнейшай з пары Гарбін Мугуруса (Іспанія) — Вікторыя Азаранка.