Фотафакт: мост пашкоджаны на скрыжаванні Ігуменскага тракта і МКАД

© Photo : ГАИ МинскаМост на скрыжаванні МКАД і Ігуменскага тракта
Мост на скрыжаванні МКАД і Ігуменскага тракта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рух па пуцеправодзе і пад ім перакрыты - на бліжэйшых вуліцах утварыліся вялізныя пробкі.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Пуцеправод у раёне перасячэння Ігуменскага тракта і МКАД апынуўся пашкоджаны, у сувязі з чым рух пад ім у бок горада і па ўнутраным кальцы перакрылі, перадае карэспандэнт Sputnik.

З Ігуменскага тракта няўзброеным вокам бачна расколіна ў перакрыцці моста, частка дарогі ў трэцяй паласе руху на МКАД правалілася.

© Photo : ГАИ МинскаЧастка дарогі правалілася
Проезжая часть провалилась  - Sputnik Беларусь
Частка дарогі правалілася

Паколькі сітуацыя патэнцыйна небяспечная, Дзяржаўтаінспекцыя перакрыла рух пад мостам у бок горада і на ўнутраным кальцы МКАД.

Гэта выклікала сур'ёзныя заторы на бліжэйшых вуліцах і з'ездах з моста.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Гаррамаўтадара. Яны абследуюць мост і разбіраюцца, што стала прычынай яго пашкоджанні. Пакуль яны не вылучаюць ніякіх версій з гэтай нагоды.

Рух для пешаходаў па баку, дзе пашкоджаны мост, таксама перакрыты. Для бяспекі людзей перанакіроўваюць на другі бок дарогі.

Стужка навiн
0