"Каталізатарам" стала забойства ў Сараеве — 28 чэрвеня сербскі студэнт Гаўрыла Прынцып застрэліў аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда і яго жонку. А праз месяц Аўстра-Венгрыя абвясціла Сербіі вайну, абвінаваціўшы Сараева ў арганізацыі замаху.
1 жніўня Германія, саюзнік Аўстра-Венгрыі, аб'явіла вайну Расіі. У выніку ў разбуральную вайну былі ўцягнутыя дзесяткі краін і больш за 70 мільёнаў чалавек.
Першая сусветная "абкатала" мноства навінак узбраення, якія атрымалі развіццё ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі. У прыватнасці, упершыню былі ўжытыя танкі. Таксама ўпершыню на франтах была праведзена атака атрутнымі газамі.
Вайна таксама прывяла да развалу чатырох імперый: Аўстра-Венгерскай, Германскай, Асманскай і Расійскай.