Снарады часоў вайны знайшлі адначасова ў двух раёнах Віцебшчыны

© SputnikСтужка агароджы, архіўнае фота
Стужка агароджы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Артылерыйскія снарады, міны і гранаты знайшоў на сваім прысядзібным участку пенсіянер, а авіябомбы знайшлі грыбнікі ў лесе.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшлі ў апошні дзень ліпеня адразу ў двух раёнах Віцебскай вобласці, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Снарад, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Снарад часоў вайны знайшлі на тэрыторыі цукровага завода ў Жабінцы

Першы выпадак адбыўся днём у вёсцы Мяклава ў Віцебскім раёне. Пенсіянер 1948 года нараджэння праводзіў земляныя работы на сваім прысядзібным участку і раскапаў некалькі артылерыйскіх снарадаў. Пра сваю небяспечную знаходку ён адразу ж паведаміў у міліцыю. На месцы здарэння сапёры выявілі чатыры артылерыйскія снарады, 13 мінамётных мін, 12 гранат і шэсць артылерыйскіх узрывальнікаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пасля ўсе яны былі знішчаны.

Пазней з паведамленнем аб знаходке снарадаў у міліцыю звярнуліся грыбнікі. Жыхары вёскі Прудок Лепельскага раёна падчас "ціхага палявання" натыкнуліся на дзевяць авіябомбаў. Высветлілася, што ў гэтым месцы падчас вайны размяшчаўся нямецкі аэрадром. Гэтыя снарады таксама былі вывезены на палігон і знішчаны.

Нядаўна артылерыйскія снарады часоў ВАВ знайшлі ў адзін дзень у розных месцах Брэсцкай вобласці: адзін — на тэрыторыі цукровага завода ў Жабінцы, другі — у Баранавічах на тэрыторыі пункта прыёму металалому Баранавіцкага райпо. У абодвух выпадках снарады былі абясшкоджаныя і знішчаныя.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі