https://bel.sputnik.by/20180802/arheologi-nashli-dom-veshchi-druzhinnika-golshany-1036890093.html
Рэчы беларускага вайскоўца X стагоддзя знайшлі каля Гальшан
Рэчы беларускага вайскоўца X стагоддзя знайшлі каля Гальшан
Sputnik Беларусь
Артэфакты, знойдзеныя падчас раскопак, належылі дружынніку з "вайсковай эліты". 02.08.2018, Sputnik Беларусь
2018-08-02T13:53+0300
2018-08-02T13:53+0300
2018-08-03T11:51+0300
спадчына
у беларусі
навіны
галоўнае
гродзенская вобласць
гальшаны
археалогія
археалагічныя раскопкі
беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103689/07/1036890733_0:222:1200:900_1920x0_80_0_0_1894e7f3d371b74c62a7dc7a2db1d031.jpg
МІНСК, 2 жні — Sputnik. Дом дружынніка X стагоддзя знайшлі археолагі падчас раскопак каля вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна, паведаміў карэспандэнту Sputnik кіраўнік экспедыцыі, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Павел Кенька.Каля Гальшан размяшчаецца комплекс археалагічных помнікаў, які ўключае гарадзішча, селішча і тры курганныя групы.Раскопкі ў гэтых мясцінах беларускія навукоўцы праводзяць ужо адзінаццаць гадоў. За гэты перыяд зроблена шмат знаходак, у тым ліку, антычныя манеты і гунскія наканечнікі стрэл."Да гэтага мы знаходзілі пабудовы XI-XV стагоддзяў, а у гэтым годзе ўдалося знайсці жылую пабудову X стагоддзя. Яна ўяўляе сабой два ланцужкі падмурка з буйных валуноў, печ-каменку, а таксама агмень для гатавання ежы", — распавёў спецыяліст.Вядома, што такія пабудовы сустракаліся ў найбольш важных цэнтрах беларускага і літоўскага Панямоння, напрыклад, у Ваўкавыску, Крэве, Навагрудку, Вільні.Акрамя самой пабудовы былі знойдзены прадметы, якія таксама датуюцца X стагоддзем: паясныя накладкі на дружынны пояс з Волжскай Булгарыі, фрагмент наканечніка похваў мяча са Скандынавіі, фрагмент срэбнага дырхема, адчаканенага ў Арабскім халіфаце, гірка для ўзважвання срэбра, фрагмент бранзалета і гузік на кафтан з Кіева.Можна меркаваць, што ўсе гэтыя артэфакты належалі дружынніку, блізкаму да князя, бо мячы ў тыя часы маглі насіць толькі так званыя прадстаўнікі "вайсковай эліты".
https://bel.sputnik.by/20180801/kostyanaya-flejta-4-tysyachi-let-arheologiya-1036873036.html
гродзенская вобласць
гальшаны
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103689/07/1036890733_0:147:1200:900_1920x0_80_0_0_3364c27cabd2d4fecc2fab3a499e255e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, гродзенская вобласць, гальшаны, археалогія, археалагічныя раскопкі, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, гродзенская вобласць, гальшаны, археалогія, археалагічныя раскопкі, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
Рэчы беларускага вайскоўца X стагоддзя знайшлі каля Гальшан
13:53 02.08.2018 (абноўлена: 11:51 03.08.2018) Артэфакты, знойдзеныя падчас раскопак, належылі дружынніку з "вайсковай эліты".
МІНСК, 2 жні — Sputnik. Дом дружынніка X стагоддзя знайшлі археолагі падчас раскопак каля вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна, паведаміў карэспандэнту Sputnik кіраўнік экспедыцыі, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Павел Кенька.
Каля Гальшан размяшчаецца комплекс археалагічных помнікаў, які ўключае гарадзішча, селішча і тры курганныя групы.
Раскопкі ў гэтых мясцінах беларускія навукоўцы праводзяць ужо адзінаццаць гадоў. За гэты перыяд зроблена шмат знаходак, у тым ліку, антычныя манеты і гунскія наканечнікі стрэл.
"Да гэтага мы знаходзілі пабудовы XI-XV стагоддзяў, а у гэтым годзе ўдалося знайсці жылую пабудову X стагоддзя. Яна ўяўляе сабой два ланцужкі падмурка з буйных валуноў, печ-каменку, а таксама агмень для гатавання ежы", — распавёў спецыяліст.
Вядома, што такія пабудовы сустракаліся ў найбольш важных цэнтрах беларускага і літоўскага Панямоння, напрыклад, у Ваўкавыску, Крэве, Навагрудку, Вільні.
Акрамя самой пабудовы былі знойдзены прадметы, якія таксама датуюцца X стагоддзем: паясныя накладкі на дружынны пояс з Волжскай Булгарыі, фрагмент наканечніка похваў мяча са Скандынавіі, фрагмент срэбнага дырхема, адчаканенага ў Арабскім халіфаце, гірка для ўзважвання срэбра, фрагмент бранзалета і гузік на кафтан з Кіева.
Можна меркаваць, што ўсе гэтыя артэфакты належалі дружынніку, блізкаму да князя, бо мячы ў тыя часы маглі насіць толькі так званыя прадстаўнікі "вайсковай эліты".