Традыцыйна дэсантнікі 2 жніўня адпраўляюцца на Востраў слёз — там яны ўскладаюць кветкі да бронзавага абраза Божай Маці і ўспамінаюць загінуўшых у Афганістане таварышаў.
Дзень ПДВ звычайна асацыююць з купаннем "блакітных берэтаў" у фантанах, аднак у мінулым годзе за гэтым заняткам у Беларусі засталі толькі адзінак, прычым як у Мінску, так і іншых гарадах.
Днём нараджэння дэсантных войскаў лічыцца 2 жніўня 1930 года — тады ўпершыню на вучэннях пад Варонежам скокнулі з парашутам 12 чалавек. У СССР дэсантнікі, якія лічацца элітай арміі, удзельнічалі ва ўсіх узброеных канфліктах.
У Беларусі пераемнікам ПДВ сталі Сілы спецыяльных аперацый.