Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі да Дня дэсантніка апублікавала на сваім сайце рассакрэчаныя дакументы аб стварэнні і станаўленні паветрана-дэсантных войскаў, якія адносяцца да перыяду пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ўпершыню апублікаваны некаторыя дакументы, якія тычацца біяграфіі легендарнага стваральніка гэтага роду войскаў — генерала Васіля Маргелава.
"Не ведаю, што там сакрэтнага, звычка была ўсё сакрэціць. Біяграфія Васіля Маргелава нам вядомая добра, ён асабліва ўшанаваны ў нас генерал, бо мы так і называемся: "Палкі дзядзькі Васі ". Ён фактычна абараніў ПДВ пасля вайны, калі пачалося супрацьстаянне паміж родамі войскаў, потым пачалася ядзерная гонка. Тады перавага аддавалася стратэгічным сілам, а дэсант сталі адносіць да дапаможных. Васіль Піліпавіч абараніў войскі, пасадзіў нас на машыны, даў новую зброю", — распавёў Мятла.
Дзень ПДВ або Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый традыцыйна адзначаюць у Беларусі і краінах постсавецкай прасторы 2 жніўня. Суразмоўца Sputnik горача павіншаваў аднапалчан і маладых дэсантнікаў са святам, пажадаўшы, каб набыты на службе дэсантны вопыт "блакітныя берэтам" не прыйшлося скарыстаць у рэальных баявых умовах.
Гутарку з Аляксандрам Мятлой слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.