https://bel.sputnik.by/20180803/prehmiya-shehrmana-2018-spis-naminantau-1036910356.html
На прэмію Шэрмана ў гэтым годзе намінаваныя 32 пераклады на беларускую мову
На прэмію Шэрмана ў гэтым годзе намінаваныя 32 пераклады на беларускую мову
Sputnik Беларусь
У спісе намінантаў – пераклады Францыска Скарыны, Артура Конан Дойла і Льюіса Кэрала. 03.08.2018, Sputnik Беларусь
2018-08-03T16:28+0300
2018-08-03T16:28+0300
2023-04-20T14:24+0300
у беларусі
навіны
культура
беларусь
прэмія карласа шэрмана
пераклад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103173/00/1031730098_0:100:1920:1180_1920x0_80_0_0_f0e79e09d998b302621f27067b23e812.jpg
МІНСК, 3 жні — Sputnik. На перакладчыцкую прэмію імя Карласа Шэрмана ў гэтым годзе намінаваныя 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моў свету на беларускую мову, паведамілі ў Беларускім ПЭН-Цэнтры.У спісе перакладаў — іўрыт, лацінская, старабеларуская і іспанская мовы і такія кнігі як "Маем найбольшае самі" Францыска Скарыны, "Скрозь люстэрка, і што там убачыла Аліса" Льюіса Кэрала і "Знак чатырох" Артура Конан Дойла. Поўны спіс можна ўбачыць на сайце арганізатараў.У прэміяльным працэсе сёлета ўдзельнічаюць кнігі 11 выдавецтваў, сярод якіх адно ўкраінскае і ўсе астатнія беларускія.Выбіраць пераможцу будуць сярод перакладаў прозы, паэзіі і дзіцячай літаратуры. У склад журы ўвайшлі перакладчык і літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі, літаратуразнаўца і загадчыца кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Ганна Бутырчык, паэтка і перакладчыца Аксана Данільчык, перакладчык, паэт і празаік Дзмітрый Плакс, літаратуразнаўца і выкладчыца Марына Шода.Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся мастацкія кнігі, перакладзеныя на беларускую мову і выдадзеныя ў папяровым ці электронным выглядзе цягам 2017 года.Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар беларускага перакладчыка Карласа Шэрмана. У першы год лаўрэатам прэміі стаў Якуб Лапатка за пераклад з фінскай мовы эпасу "Калевала", у 2017 — Андрэй Хадановіч за пераклады з французскай мовы вершаў Шарля Бадлера.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103173/00/1031730098_107:0:1814:1280_1920x0_80_0_0_6fb7beafbd0c336dc42a3563a55f0144.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, беларусь, прэмія карласа шэрмана, пераклад
у беларусі, навіны , культура, беларусь, прэмія карласа шэрмана, пераклад
На прэмію Шэрмана ў гэтым годзе намінаваныя 32 пераклады на беларускую мову
16:28 03.08.2018 (абноўлена: 14:24 20.04.2023) У спісе намінантаў – пераклады Францыска Скарыны, Артура Конан Дойла і Льюіса Кэрала.
МІНСК, 3 жні — Sputnik. На перакладчыцкую прэмію імя Карласа Шэрмана ў гэтым годзе намінаваныя 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моў свету на беларускую мову, паведамілі ў Беларускім ПЭН-Цэнтры.
У спісе перакладаў — іўрыт, лацінская, старабеларуская і іспанская мовы і такія кнігі як "Маем найбольшае самі" Францыска Скарыны, "Скрозь люстэрка, і што там убачыла Аліса" Льюіса Кэрала і "Знак чатырох" Артура Конан Дойла. Поўны спіс можна ўбачыць на сайце арганізатараў.
У прэміяльным працэсе сёлета ўдзельнічаюць кнігі 11 выдавецтваў, сярод якіх адно ўкраінскае і ўсе астатнія беларускія.
Выбіраць пераможцу будуць сярод перакладаў прозы, паэзіі і дзіцячай літаратуры. У склад журы ўвайшлі перакладчык і літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі, літаратуразнаўца і загадчыца кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Ганна Бутырчык, паэтка і перакладчыца Аксана Данільчык, перакладчык, паэт і празаік Дзмітрый Плакс, літаратуразнаўца і выкладчыца Марына Шода.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся мастацкія кнігі, перакладзеныя на беларускую мову і выдадзеныя ў папяровым ці электронным выглядзе цягам 2017 года.
Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар беларускага перакладчыка Карласа Шэрмана. У першы год лаўрэатам прэміі стаў Якуб Лапатка за пераклад з фінскай мовы эпасу "Калевала", у 2017 — Андрэй Хадановіч за пераклады з французскай мовы вершаў Шарля Бадлера.