Відэа

У храме роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ўшанавалі памяць міраносіцы – відэа

Падпісацца
Дзень памяці роўнаапостальнай Марыі Магдаліны адзначаецца ў суботу, 4 жніўня. Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшло свята ў самым прыгожым храме Мінска - царкве Святой Марыі Магдаліны.

З нагоды прастольнага свята храма ў ім здзейсніў боскую літургію Патрыяршы экзарх ўсяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Ля варот храма яго сустрэлі шматлікія вернікі і духавенства. Павел павіншаваў усіх з прастольным святам. Як і ў мінулым годзе, мітрапаліту ўручылі букет белых руж.

© Sputnik / Марина СеребряковаЦарква Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны - прастольнае свята
Церковь Святой Равноапостольной Марии Магдалины – престольный праздник - Sputnik Беларусь
Царква Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны - прастольнае свята

Храм роўнаапостальнай Марыі Магдаліны быў пабудаваны ў 1847 годзе. Ён дзейнічаў нават у гады Вялікай Айчыннай вайны. Потым яго зачынілі і перадалі вернікам толькі ў 1990-м.

Гэтая царква лічыцца адной з найпрыгажэйшых у Мінску. Сярод святынь храма — цудадзейны абраз свяціцеля Мікалая і крыж з часціцамі мошчаў Божых угоднікаў.

Стужка навiн
0