МІНСК, 5 жні — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вера Лапко (69-ы радок рэйтынгу WTA) саступіла 310-й ракетцы свету Рэбецы Марына на старце кваліфікацыі Rogers Cup у Манрэалі.
Прызавы фонд турніру серыі "Прэм'ер" складае амаль тры мільёны долараў. Таксама яго называюць адкрытым чэмпіянатам Канады.
Вера Лапко ў першым матчы кваліфікацыі не змагла абыграць Рэбэку Марына з Канады — 6:3, 3:6, 3:6. Беларуска мела 13 нумар пасеву ў кваліфікацыі.
У асноўную сетку турніру заяўлены яшчэ дзве спартсменкі з Беларусі. Вікторыя Азаранка (108-я) сустрэнецца з прадстаўніцай Францыі Крысцінай Младенович (57-я). Арыне Сабаленка трэба будзе пазмагацца з пераможцай кваліфікацыі.
Нагадаем, раней Азаранка атрымала траўму, з-за якой не змагла працягнуць матч супраць Даніэль Роўз Колінз на турніры ў Сан-Хасэ. Удзел тытулаванай спартсменкі ў Rogers Cup пад пытаннем.