Тыя мінчане, хто рызыкнуў прамяняць адпачынак у цені каля вадаёма на літоўскае свята, змаглі атрымаць асалоду ад джаза і выступа вакальна-харэаграфічных калектываў, пакаштаваць нацыянальныя стравы і напоі, а таксама абраць сабе які-небудзь сувенір. Літоўскія рамеснікі прывезлі ў Мінск традыцыйнае драўлянае кухоннае начынне, вязаныя рэчы і многае іншае.
Свята Літвы ў Верхнім горадзе арганізаваны сумеснымі намаганнямі Мінгарвыканкама, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, культурна-гісторыка-асветніцкай гарадской грамадскай арганізацыі "Аб'яднанне літоўцаў "Віціс", рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Беларуская абшчына літоўцаў".