МІНСК, 5 жні — Sputnik. Гарачае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў нядзелю 5 жніўня — месцамі паветра прагрэецца да +30°С, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Спякота стаіць у рэспубліцы ўжо тыдзень: у асобных раёнах слупок тэрмометра днём паказваў +32°С.
Паводле інфармацыі Гідрамета, 5 жніўня цяплей за ўсё будзе на Гомельшчыне і Брэстчыне — там дзённая тэмпература складзе каля +30°С.
У Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях будзе крыху халадней — да +28°С. Камфортная тэмпература чакаецца на поўначы рэспублікі — у Віцебскай вобласці чакаецца ад +24 да +26.
Сіноптыкі прагназуюць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі кароткачасовыя дажджы, вялікая верагоднасць выпадзення ападкаў — у Магілёўскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях.