Разгляд апеляцыі па арышце Вышынскага перанесены судом Херсона на панядзелак 6 жніўня, таму што галоўнага рэдактара РІА "Новости Украина" не даставілі на папярэдняе пасяджэнне, па словах адваката, па незразумелых прычынах.
Як раней паведамляў Sputnik, Херсонскі гарадскі суд 11 ліпеня падоўжыў Вышынскаму меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы без магчымасці ўнясення закладу. Суд таксама не задаволіў просьбу адваката ўзяць Вышынскага на парукі. На гэтыя рашэнні абаронай журналіста і была пададзена апеляцыя.
Прафесія журналіста сёння застаецца небяспечнай, яна патрабуе штодзённай мужнасці, самааддачы і рашучасці, і журналісты часам не адчуваюць тых пагроз, якія часта ўзнікаюць вакол, гэта становіцца прафесійнай якасцю, заявіў гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў у гутарцы на радыё Sputnik у Крыме.
"Жыў-быў Кірыл Вышынскі — наш калега ў Кіеве. Усё было добра, працаваў, у яго быў калектыў, ён узначальваў партнёрскае агенцтва РІА "Новости Украина", і вось яго абвяшчаюць дзяржаўным здраднікам. Ён зараз пакутуе ў Херсонскай турме пад зусім абсурдным абвінавачаньнем. Справа ў судзе, безумоўна, разваліцца. Але да суду яшчэ невядома колькі пройдзе. Як бы ніхто не спяшаецца, а яго ўтрыманне фактычна прыраўноўваецца да катаванняў", — сказаў Кісялёў.
Журналісты як "воіны прафесіі" павінны быць гатовыя да таго, што выконваюць свой доўг нават у самых цяжкіх умовах, дзе б ні знаходзіліся, рэзюмаваў гендырэктар МІА "Россия сегодня".
Каментар генеральнага дырэктара МІА "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва слухайце на радыё Sputnik Беларусь.