Відэа

"Дабро з кулакамі": рэжысёр Мікалай Пінігін вачыма купалаўцаў

Падпісацца
Сёння мастацкаму кіраўніку Купалаўскага тэатра спаўняецца 61 год.

Другі тата, настаўнік, які наўмысна не вучыць і дабро з кулакамі — так па-рознаму адклікаюцца вучні, калегі і сябры пра імянінніка.

Адны кажуць, што ўсіх акцёраў ён трымае сваёй моцнай рукой і ўпэўненыя, што менавіта таму здолеў дамагчыся ўсяго, што сёння мае, а іншыя сцвярджаюць, што ў працы ён дзіўна мяккі і тонкі чалавек.

Кіраўнік Купалаўскага Мікалай Пінігін на юбілеі Кургана - Sputnik Беларусь
Мікалай Пінігін: беларускі будызм – гэта здольнасць выжываць

"Ён — сапраўдны гаспадар, заўсёды з захапленнем расказвае як штосьці саджае, будуе лазню. І гэта не абмяжоўваецца асабістым жыццём. Ніводная драпінка ў тэатры не абыходзіцца без яго ўвагі", — распавяла вучаніца Мікалая Мікалаевіча, рэжысёр Алена Ганум.

"У працы ён вельмі інтэлігенты і эрудзіраваны, хутка захапляецца новымі ідэямі і падтрымлівае самыя цікавыя", — дадаў калега і сябар, расійскі рэжысёр Андрэй Прыкатэнка.

Знакаміты рэжысёр нарадзіўся ў горадзе Ізюм на Украіне, скончыў рэжысёрскі факультэт Беларускай акадэміі мастацтваў і паспеў папрацаваць на беларускім тэлебачанні. У 1985 годзе прыйшоў у Купалаўскі тэатр і застаўся тут.

У яго кар'еры быў яшчэ адзін знакавы перыяд, які доўжыўся амаль 10 гадоў — Вялікі драматычны тэатр імя Таўстаногава. У 2009 Пінігін зноў вярнуўся да купалаўцаў і сёння працягвае працаваць на галоўнай тэатральнай пляцоўцы краіны. У ліку яго прац "Тутэйшыя" Купалы, "Гаральд ды Мод" Хігінса, "Рэвізор" Гогаля і многія іншыя пастаноўкі.

Якім бачаць сябры і калегі знакамітага беларускага рэжысёра, глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0