МІНСК, 7 жні — Sputnik. Беларусь закрывае сваё пасольства ў Аўстраліі да пачатку восені, адпаведнае рашэнне Саўміна апублікавана ў аўторак.
Аб намеры Беларусі закрыць пасольства ў Аўстраліі было вядома яшчэ ўвесну гэтага года, аднак адпаведнае рашэнне Савета міністраў не друкавалася.
У аўторак прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падпісаў пастанову аб закрыцці дыппрадстаўніцтва. Так, зачыніць беларускае пасольства ў Аўстраліі павінны да 1 верасня гэтага года.
Закрыццё прадстаўніцтва на кантыненце (па сумяшчальніцтве — у Новай Зеландыі) звязана з аптымізацыяй міністэрства замежных спраў. Выхадцы з Беларусі, якія жывуць у Аўстралійскім саюзе, падрыхтавалі петыцыю з заклікам не закрывацьпасольства, пад ёй падпісаліся крыху больш за дзвесце чалавек. Зараз для іх бліжэйшым прадстаўніцтвам Беларусі будзе размешчанае ў Інданэзіі. Грамадзяне, якія стаяць на консульскім уліку ў пасольстве, у аўтаматычным рэжыме будуць пераведзены на консульскі ўлік у беларускае дыпведамства ў Японіі.
У рамках аптымізацыі Беларусь закрывае частку дыппрадстаўніцтваў і адкрывае новыя — у тых краінах, супрацоўніцтва з якім з'яўляецца асабліва перспектыўным.