Хрэсны ход у памяць пра Георгія Каніскага прайшоў у Магілёве

© Sputnik / Мария ЗуеваМітрапаліт Павел
Мітрапаліт Павел - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для соцень людзей гэта падзея стала вялікім святам, набажэнства ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

МАГІЛЁЎ, 7 жні — Sputnik, Марыя Зуева. Хрэсны ход са Свята-Нікольскага манастыра да дома выбітнага філосафа і багаслова Георгія Каніскага прайшоў у Магілёве, удзел у ім прынялі каля тысячы чалавек.

Некаторыя мінакі да ходу далучаліся падчас руху. Аднак многія вернікі, як, да прыкладу, Ніна Іванова, ішлі мэтанакіравана.

"Я збіралася за некалькі дзён. Гэта вялікае свята. Свята святога, які заступнік горада нашага і нашай Беларусі. Я не магла не прыйсці на гэтае свята", — падзялілася суразмоўніца Sputnik.

© Sputnik / Мария ЗуеваХрэсны ход у Магілёве
Крестных ход в Могилеве - Sputnik Беларусь
Хрэсны ход у Магілёве

Каля дома Свяціцеля Георгія Каніскага, арцыбіскупа Магілёўскага і Беларускага, адбыўся малебен. Яго ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Зараз у доме Каніскага, які быў пабудаваны па яго ж праекту, размяшчаецца музей Магілёўскай епархіі. Галоўнае месца ў ім займае абраз Каніскага. Падчас хрэснага ходу яго неслі наперадзе калоны.

"Сёння, сапраўды, знамянальны дзень. І ён цяпер знамянальны не толькі для Магілёва, не толькі нават для Беларускай праваслаўнай царквы, а для ўсяго праваслаўя, якое сёння ёсць ва ўсім белым свеце. Паколькі ў мінулым годзе, у год 300-годдзя нараджэння Георгія, архірэйскі сабор Беларускай праваслаўнай царквы прыняў рашэнне аб шанаванні Георгія Свяціцеля, усеагульным шанаванні. Так што цяпер ён не мясцовашанаваны, а агульнацаркоўны святы", — распавёў мітрапаліт Павел.

© Sputnik / Мария ЗуеваУдзельнікі хрэснага ходу ў Магілёве
Участники крестного хода в Могилеве - Sputnik Беларусь
Удзельнікі хрэснага ходу ў Магілёве

Арцыбіскуп Георгій, у міру — Рыгор Іосіфавіч Каніскі, нарадзіўся ў Чарнігаўскай губерні. У жніўні 1744 года ў Кіева-Пячэрскай Лаўры пастрыжаны ў манаства. У 1783 годзе Каніскі стаў арцыбіскупам Магілёўскім, членам Святога Сінода. Дзякуючы яму Беларуская епархія заставалася адзінай праваслаўнай епархіяй у межах Рэчы Паспалітай.

Унёсак Георгія Каніскага ў развіццё Магілёва гараджане заўсёды лічылі неацэнным. Дзякуючы яму быў дабудаваны і асвечаны Магілёўскі кафедральны Спаскі сабор, пры ім узведзены каменныя будынкі архірэйскага дома і кансісторыя. Ён быў ініцыятарам адкрыцця Магілёўскай духоўнай семінарыі. На свае сродкі ў прыгарадзе Магілёва Каніскі пабудаваў царкву святога вялікамучаніка Георгія Змеяборца.

© Sputnik / Мария ЗуеваДом Каніскага ў Магілёве
Дом Конисского в Могилеве - Sputnik Беларусь
Дом Каніскага ў Магілёве

Георгій Каніскі памёр у 1795 годзе. Пасля яго скону, праз 17 гадоў, была засведчана нятленнасць яго мошчаў. У 1993 годзе ён быў кананізаваны Праваслаўнай царквой і далучаны да ліку святых зямлі беларускай.

Стужка навiн
0