МІНСК, 7 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Віктара Манаева з 60-годдзем, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У віншаванні гаворыцца, што вядомы акцёр заваяваў любоў гледачоў дзякуючы творчай дзейнасці, якая была вельмі плённай: пастаноўкі Купалаўскага тэатра з удзелам Манаева адрозніваюцца высокім прафесіяналізмам і прыцягваюць сваёй глыбінёй.
Лукашэнка ўпэўнены, што Манаеў з'яўляецца гонарам тэатра і прыкладам таго, як шчыра можна служыць сваёй радзіме. Па словах прэзідэнта, унёсак народнага акцёра ў захаванне і развіццё нацыянальнага тэатра служыць прыкладам для маладога пакалення артыстаў.
"Упэўнены, што ваша бязмежная адданасць мастацтву і далей будзе спрыяць росквіту беларускай культуры", — падкрэсліў Лукашэнка.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы пажадаў акцёру моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, натхнення, шчасця і дабрабыту.