Манаев в 60-летний юбилей: моей психофизике ближе трагикомедия
Народнаму артысту Беларусі, лаўрэату дзяржаўных прэмій, акцёру Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Віктару Манаеву ў аўторак 7 жніўня спаўняецца 60 гадоў.
Радыё Sputnik Беларусь далучаецца да шматлікіх віншаванняў і жадае любімаму артысту творчага даўгалецця. Ці ёсць роля, пра якую марыць Віктар Манаеў сёння, на гэтае пытанне радыё Sputnik Беларусь адказаў сам юбіляр.
"Хочацца такую ролю, каб гледачы і плакалі, і смяяліся, каб гэтая роля іх узрушыла, каб усе гаварылі: "Трэба пайсці і паглядзець гэты спектакль". Улічваючы маю псіхафізіку, мне бліжэй за ўсё трагікамедыя", — сказаў Манаеў.
Гутарку з народным артыстам Беларусі Віктарам Манаевым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.