Азаранка абыграла Младзеновіч на старце чэмпіянату ў Канадзе

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкВікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удалы старт Азаранка парадаваў яе прыхільнікаў, бо на мінулым тыдні яна знялася з турніра ў Сан-Хасэ з-за праблем са спіной.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Вікторыя Азаранка выйшла ў 2-і круг турніру серыі "Прэм'ер" у Манрэалі. Вікторыя (95-я ў рэйтынгу WTA) абыграла 59-ю ракетку свету Крысціну Младзеновіч з Францыі — 6:0, 6:1.

Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Азаранка ўвайшла ў топ-100 рэйтынгу WTA

Турнір катэгорыі "Прэм'ер" называюць таксама адкрытым чэмпіянатам Канады. Яго з прызавы фонд складае 2,8 мільёна долараў.

"Чыстая" перамога Вікторыі Азаранка парадавала яе прыхільнікаў, паколькі пасля таго, як яна на мінулым тыдні знялася з чвэрцьфіналу турніру ў Сан-Хасэ з-за рэзкага болю ў спіне, яе выступ у Манрэалі ставіўся пад сумнеў. Але Вікторыя не дапусціла ні адной сур'ёзнай памылкі.

Наступная сустрэча ў Вікторыі адбудзецца з брытанкай Ёханай Конці (43 нумар рэйтынгу WTA).

Стужка навiн
0