Беларускія "Кайманы" прынялі ўдзел у ваенным парадзе ў Кот-д'Івуары

© Sputnik / Виктор Толочкоабільны браніраваны транспартны сродак "Кайман"
абільны браніраваны транспартны сродак Кайман - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На парадзе ў гонар дня незалежнасці афрыканскай рэспублікі была заўважаная бронетэхніка айчыннай вытворчасці.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. У аўторак 7 жніўня ў Абіджане адбыўся ваенны парад у гонар 58-й гадавіны незалежнасці Кот-д'Івуара. Сярод шматлікай бронетэхнікі ў калоне праехалі і восем бронемашын "Кайман", зробленых у Беларусі.

Прычым чатыры "Кайманы" ехалі ў параднай калоне паліцэйскіх сіл афрыканскай рэспублікі, а яшчэ чатыры — у складзе ўзброеных сіл. Адрозніваліся яны паміж сабою камуфляжам і надпісам на бартах.

У студзені гэтага года кіраўнік Дзяржкамваенпрама Алег Двігалеў заявіў, што ідзе пастаўка ў Афрыку беларускіх бронемашын. Такім чынам, Кот-д'Івуар стаў замежным заказчыкам браніраванай машыны "Кайман".

Мабільны браніраваны транспартны сродак "Кайман" з колавай формулай 4х4 быў распрацаваны беларускім ААТ "140 рамонтны завод" (Барысаў). Тры гады таму быў прадэманстраваны вопытны экзэмпляр. У 2017 годзе пачалася серыйная вытворчасць айчынных браневікоў.

Стужка навiн
0