"Дынама-Мінск" - "Зяніт": Дзюба не згуляе

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкНападаючы зборнай Расіі і "Зеніта" Арцём Дзюба
Нападаючы зборнай Расіі і Зеніта Арцём Дзюба - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пецябруржцы ўжо прыбылі ў беларускую сталіцу і засяліліся ў "Прэзідэнт-атэль".
МІНСК, 8 жні — Sputnik. Форвард футбольнага клуба "Зяніт" (Санкт-Пецярбург) Арцём Дзюба не зможа прыняць удзел у матчы трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы супраць мінскага "Дынама", пішуць СМІ.
Паядынак трэцяга адборачнага раўнда ЛЕ "Дынама-Мінск" — "Зяніт" адбудзецца заўтра, 9 жніўня, на стадыёне "Дынама". Стартавы свісток прагучыць а 20-й.
Футбалісты "Зяніта" прыбылі ў беларускую сталіцу сёння. Як перадаюць СМІ, у аўтобусе з камандай не было Дзюбы. Галоўны трэнер пецябруржцаў Сяргей Сямак даў адпачыць нападаючаму.
Пры гэтым падтрымаць каманду ў Мінск прыляцеў прэзідэнт клуба Сяргей Фурсенка.
Дзюба гэтым летам пасля ўдалага выступу ў складзе зборнай Расіі на хатнім Чэмпіянаце свету вярнуўся ў "Зяніт" з тульскага "Арсенала". У матчы першага тура чэмпіянату Расіі супраць "Енісея" форвард вызначыўся забітым мячом.
Гульня ў адказ паміж "Зянітам" і мінскім "Дынама" адбудзецца праз тыдзень, 16 жніўня.
Стужка навiн
0