Мінадукацыі прызналася, што ЦТ-2018 ацэньвалі па новай сістэме

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў фотабанкАбітурыенты
Абітурыенты - Sputnik Беларусь
Пра тое, што пры ацэнцы цэнтралізаванага тэсціравання была апрабавана новая сістэма, стала вядома толькі пасля завяршэння ўступнай кампаніі.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Міністэрства адукацыі ў гэтым годзе апрабоўвала новую сістэму ацэнкі цэнтралiзаванага тэсцiравання, паведаміў кіраўнік ведамства Ігар Карпенка.

Цэнтралізаванае тэсціраванне прайшло ў Беларусі ў чэрвені гэтага года. Пасля атрымання вынікаў ЦТ многія рэпетытары і бацькі задаліся пытаннем: ці не змянілася сістэма ацэнкі?

Адпаведнае пытанне задалі і кіраўніку Мінадукацыі: як так выйшла, што некаторыя абітурыенты, якія не рашылі, напрыклад, толькі заданне Б12, набіралі 97 балаў, а іншыя, такія ж, — 96?

"На жаль, няма ідэальных сістэм. Для некаторых выпускнікоў, іх бацькоў і настаўнікаў было незразумела, як з васьмёркай па матэматыцы ў школе тэст пішуць на 40 балаў. Таму разам з сістэмай канцэптуальнага ранжыравання, якая выбудоўвае рэйтынг кожнага, хто здае тэст, у дачыненні да астатніх абітурыентаў, у гэтым годзе мы апрабавалі іншую сістэму ацэнкі, якая больш блізкая да школьнай", — адзначыў Карпенка у інтэрв'ю "СБ".

Міністр расказаў больш падрабязна аб новай сістэме: кожнаму заданню пры правільным выкананні пастаўлена адзін або некалькі балаў. Ён адзначыў, што інфармацыя будзе вядомая абітурыентам да пачатку ЦТ, што зробіць працэдуру больш адкрытай і празрыстай.

"Калі завершыцца ўся ўступная кампанія, мы абмяркуем вынікі апрабацыі, і, магчыма, ужо з наступнага года будзе прымяняцца менавіта новая сістэма ацэнкі", — дадаў міністр.

Новую сістэму апрабавалі на ўсіх абітурыентах, ці толькі на частцы, кіраўнік ведамства не ўдакладніў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі