МІНСК, 9 жні — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 9 жніўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Прычынай стала высокая тэмпература, а таксама сухое і ветранае надвор'е.
Як заявілі спецыялісты, надвор'е ў чацвер на тэрыторыі Беларусі будзе залежаць ад паветраных мас, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы.
Уначы тэмпература паветра складзе ад +10°С (на паўночным усходзе краіны) да +18°С (на паўднёвым захадзе). Месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе пераважна паўночна-ўсходняга ці паўднёвага напрамку, ад 3 да 8 м/с.
Удзень 9 жніўня тэмпература паветра падымецца да +30°С, на паўднёвым захадзе краіны магчыма павышэнне да +32°С. Парывы ветру могуць скласці да 12 м/с.
На тэрыторыі краіны чакаецца пераменная воблачнасць, ападкі малаверагодныя.
На думку сіноптыкаў, гарачае надвор'е захаваецца ў Беларусі да нядзелі.