Хлебніца і драмуха: з чаго гатавалі гарбату нашы продкі

CC0 / Pixabay / Gregory_Loyko / Скрыпень
Скрыпень - Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская раскрывае сакрэты вытворчасці гарбаты са скрыпеню.
Сёння Панцеляймон лекар ці Панцеляймон Зажніўны — дзень, калі нашы продкі збіралі розныя травы. Лічылася, што сабраныя зёлкі не толькі лячылі ад розных хвароб, але і засцерагалі ад нячысцікаў. Самы час звярнуць увагу на скрыпень.

Хлебнік, пухавік або дрома

Вясковыя жыхары не проста збіралі скрыпень, а касілі і нават жалі, каб мець добрую гарбату на доўгі час. Зараз у народзе прынята называць яго "іван-чай" ці "кіпрэй", а ў нашых продкаў было каля дзесятка цікавых назваў.
Скрыпень
Напрыклад, за снатворнае дзеянне расліну называлі "дромай" ці "драмухай", за падабенства з вербным лісцем — "вярбой-травой", за высокія лубяныя якасці трава мае назву "дзікі лён". 
Скрыпень адным з першых засяляе пусткі ў лесе пасля агню, і таму людзі звалі яго "пажарнікам", а за тое, што насенне высяваецца з пухам, з якога рабілі вату — "пухавіком". Часта змолатае саладкавате карэнне дадавалі ў муку пры выпечцы хлеба, і скрыпень станавіўся "хлебніцай".
Дарэчы, "скрыпенем" яе называюць таму, што калі рвуць з каранём, трава выдае характэрны гук.

"Капорскі чай" — гэта вам не Індыя

Нярэдка гэтую расліну ўжываюць у ежу. Маладыя каранёвыя парасткі вараць як спаржу, а саладкаватыя на смак карэнішчы ядуць нават сырымі. Высушанае лісце заварваюць і атрымліваюць моцны і смачны напітак.
Цвіце скрыпень з сярэдзіны ліпеня па верасень. Увесь гэты час можна збіраць лісце і кветкі, якія ўтрымліваюць шмат чароўных рэчываў.
Нарыхтоўваюць сыравіну рознымі спосабамі. Можна проста высушыць яе ў цяньку на вышках з добрай вентыляцыяй, але можна зрабіць і "капорскі чай".
У Расіі гарбата са скрыпеню вядома з XII стагоддзя.  Пазней яе пачалі рабіць манахі, якія жылі недалёка ад сучаснага Санкт-Пецербурга ў вёсцы Капора. Напітак спадабаўся англічанам, якія пэўны час кантрабандай вывозілі "капорскі чай" на радзіму. Пасля мясцовыя жыхары паставілі справу на паток і чай экспартавалі ў Еўропу. Пік прыйшоўся на XVII-XIX стагоддзі. А далей "капорскі чай" з рынку пасунула індыйская і кітайская гарбата.
Лічыцца, што якасці ў гарбаты са скрыпеню інакшыя. Па лекавых уласцівасцях і крэпасці яна пасярэдзіне паміж чорнай і зялёнай гарбатай. Добра высушаны напітак мае чорны колер, але з больш насычаным фруктова-кветкавым водарам. Ужываюць яе пры харчовых і алкагольных атручваннях, пры частых стрэсах, дэпрэсіі і высокай псіхаэмацыянальнай нагрузцы, сіндроме хранічнай стомы і іншых паказчыках.

Сакрэты вытворчасці

Сабраўшы лісце, трэба сушыць яго ў цені адзін дзень, увесь час паварочваючы, каб не падсохла па версе і з бакоў. Праз дзень лісце скручваюць у далонях, пакуль яно не выпусціць сок, і атрыманыя скруткі раскладваюць і накрываюць мокрым ручніком. Цяпер расліна будзе праходзіць працэс ферментацыі прыкладна 6-10 гадзін да з'яўлення прыемнага водару садавіны.
У гарбату са скрыпеню можна не сыпаць цукар
Пасля гэтага скруткі трэба раскруціць і раскласці на роўнай паверхні, засланай папярэдне пергаментнай паперай. Далей сушаць ў печы або духоўцы пры даволі нізкай тэмпературы ад 50 да 100 градусаў — ад 40 хвілін да 1,5 гадзіны.
Дзверы духоўкі злёгку адчыняюць. Можна на дно шафы пакласці дзве цагліны з чырвонай гліны, каб яны ўбіралі ў сябе лішнюю гарачыню і сыравіна не падгарэла і не перасушылася. Усе гэтыя маніпуляцыі лепш рабіць у хатняй печы, але сучасная кухонная пліта таксама падыйдзе.
Можна атрымаць грануліраваную гарбату. Для гэтага пасля ферментацыі лісце прапускаюць праз мясарубку і высушваюць так, як апісана вышэй.
Ужываць гарбату можна не раней чым праз месяц пасля прыгатавання сыравіны. Ёсць некалькі варыянтаў заварвання гарбаты са скрыпеню.
Першы спосаб
Запарваюць такую гарбату як звычайны чорны чай. 0,5-1 ч лыжку заваркі неабходна заліць 200 мл кіпеню, настаяць 3-5 хвілін і піць маленькімі глыткамі без цукру, бо на смак ён саладкаваты.
Другі спосаб
3 ст лыжкі заваркі заліваюць 1 літрам кіпятку і заварваюць на працягу 20-30 хвілін.
Гарбату са скрыпеню старыя зяляркі раяць не ўжываць больш за месяц, каб не нашкодзіць страўніку. Пасля перапынку ў адзін мсяц ласавацца такім чаем можна прадоўжыць.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі