Беларусы збіраюць грошы на аднаўленне балота Жада на Віцебшчыне

© Pixabay/lloorraaБагна
Багна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сабраныя сродкі плануюць выдаткаваць на рамонт каля ста плацін.
МІНСК, 10 жні — Sputnik. Прыродаахоўнікі арганізавалі краудфандынгавую кампанію па збору грошай на аднаўленне больш за сто плацін на балоце Жада.
Балота з'яўляецца часткай вялікай балтнай сістэмы — Рэспубліканскага водна-балотнага заказніку, які размяшчаецца на мяжы Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёна. Прыродаахоўнікі займаюцца аднаўленнем балота з 2011 года — з таго часу было пабудавана 100 плацін, якія за сем гадоў разбурыліся.
Каб рэалізаваць задуму, прыродаахоўнікі арганізавалі валанцёрскі прыродаахоўны летнік, падчас якога яны разам з валанцёрамі будуць працаваць на Жадзе — з 17 па 26 жніўня. Сабраныя падчас краудфандынгу сродкі пойдуць на пакупку абсталявання і расходных матэрыялаў, гаруча-змазачных матэрыялаў і харчавання ўдзельнікаў летніку.
Стужка навiн
0