МІНСК, 10 жні — Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Эльвіра Герман заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў з бар'ерамі на Чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у гэтыя дні.
Фінальныя спаборніцтвы, у якія акрамя Герман прабілася яшчэ адна беларуска — Аліна Талай, адбыліся на Алімпійскім стадыёне ў Берліне ў чацвер, 9 жніўня.
Герман на дыстанцыі паказала першы час — 100 метраў з бар'ерамі яна прабегла за 12,67 секунды.
На другой пазіцыі размясцілася немка Памэла Дуткевіч (12,72), на трэцяй — яе суайчынніца Сіндзі Родлер (12,77). Талай у забегу не фінішавала.
Медаль Герман стала першым золатам на гэтым ЧЕ. У цяперашні час у камандным заліку Беларусь знаходзіцца на 19-м месцы — у скарбонцы зборнай адно золата, адно срэбра і тры бронзы.