МІНСК, 10 жні — Sputnik. Пагадненне пра бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем тэрмінам на 30 дзён для ўладальнікаў звычайных пашпартоў уступіла ў сілу 10 жніўня гэтага года.
Дамоўленасць аб бязвізавым рэжыме была дасягнута ў чэрвені ў кітайскім Ціндао. Гэта стала магчымым пасля перамоў беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.
Дадзенае пагадненне было ў самыя кароткія тэрміны ратыфікавана Палатай прадстаўнікоў, пасля чаго закон падпісаў кіраўнік дзяржавы і ўжо 1 ліпеня ён быў афіцыйна апублікаваны.
Беларускі бок разлічвае, такім чынам, прыцягнуць больш турыстаў з Кітая. Зараз пад Мінскам рэалізуецца маштабны інвестыцыйны праект па будаўніцтве індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
Кітай развівае сваю ініцыятыву "Адзін пояс — адзін шлях". Адной з краін убудаваных у гэты лагістычны ланцужок для кітайскіх тавараў і інвестыцый з'яўляецца і Беларусь. Такім чынам, бязвізавы рэжым спросціць яшчэ і дзелавыя кантакты паміж беларускімі і кітайскімі прадпрымальнікамі.