Дзесьці - прахалода, дзесьці - спякота. Прагноз надвор'я ў Беларусі на панядзелак

© Sputnik / Марина СеребряковаПляжы Мінска: Цнянка
Пляжы Мінска: Цнянка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У панядзелак у Беларусі прагназуецца да +28 градусаў, аднак месцамі будзе ўсяго +19.

МІНСК, 12 жні — Sputnik. Камфортнае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшы панядзелак, 13 жніўня, паведамілі ў нядзелю ў Белгідрамеце.

Пасля некалькіх дзён спёкі ў нядзелю ў Беларусь прыйшло невялікае пахаладанне. Зрэшты, наступны тыдзень пачнецца досыць камфортным надвор'ем.

Па прагнозах сіноптыкаў, 13 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Невялікія дажджы могуць прайсці ўдзень па поўначы Беларусі. Там жа магчымы парывісты вецер.

Тэмпература паветра ўначы з нядзелі на панядзелак складзе + 9… +15, удзень — ад +19 па поўначы да +28 па поўдні рэспублікі.

У Мінску ў панядзелак чакаецца + 24… + 26.

Ужо з аўторка, згодна з папярэднім прагнозам, у рэспубліку можа вярнуцца спякота — слупкі тэрмометраў паднімуцца да +30… + 32.

Стужка навiн
0