МІНСК, 13 жні — Sputnik. Арына Сабаленка вярнула сабе званне першай ракеткі Беларусі, паведамляе Sputnik.
У панядзелак быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Сабаленка паднялася на пяць радкоў уверх і займае 34-е месца, апярэджваючы Сасновіч усяго на дзве пазіцыі.
Вера Лапко паднялася з 69-га месца на 66-е. Вікторыя Азаранка таксама палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу — з 95-га на 87-е.
Першы радок у рэйтынгу па-ранейшаму займае румынка Сімона Халеп.
Нагадаем, Азаранка, Сасновіч і Сабаленка прымаюць удзел у турніры ў амерыканскім Цынцынаці. Сёння яны правядуць свае першыя паядынкі ў рамках першага круга асноўнага раўнда. Матчы з удзелам беларускіх тэнісістак пакажа тэлеканал "Беларусь 5".