Метэорны паток Персеіды менавіта ў мінулую ноч знаходзіўся ў сваім піку, аднак загадаць сваё жаданне на зорку вы яшчэ можаце паспець - гэта з'ява будзе... 13.08.2018, Sputnik Беларусь
Лепш за ўсё Персеіды бачныя за горадам, дзе не перашкаджае яркае святло вокнаў і ліхтароў. Менавіта туды і адправіліся фатографы свету, каб захаваць унікальную прыродную з'яву.Метэор — гэта пылінка, у асноўным шмат менш грама, якая цалкам згарае ў атмасферы на вышыні 80-100 кіламетраў. Візуальна гэта выглядае, як быццам у небе вельмі коратка праляцеў вугольчык. Часцей за ўсё такі палёт доўжыцца менш секунды. Таму жаданне лепш падрыхтаваць загадзя.У гэтую ноч жыхары Зямлі назіралі пік метэорнага патоку Персеід, які ўтварыў рой ад каметы Свіфта-Тутля. Персеіды славяцца не толькі вялікай колькасцю метэораў за ноч, але і наяўнасцю ў іх складзе "падаючых зорак", якія пакідаюць доўгі яркі след.
Метэорны паток Персеіды менавіта ў мінулую ноч знаходзіўся ў сваім піку, аднак загадаць сваё жаданне на зорку вы яшчэ можаце паспець - гэта з'ява будзе назірацца да канца жніўня.
Лепш за ўсё Персеіды бачныя за горадам, дзе не перашкаджае яркае святло вокнаў і ліхтароў. Менавіта туды і адправіліся фатографы свету, каб захаваць унікальную прыродную з'яву.
Метэор — гэта пылінка, у асноўным шмат менш грама, якая цалкам згарае ў атмасферы на вышыні 80-100 кіламетраў. Візуальна гэта выглядае, як быццам у небе вельмі коратка праляцеў вугольчык. Часцей за ўсё такі палёт доўжыцца менш секунды. Таму жаданне лепш падрыхтаваць загадзя.
У гэтую ноч жыхары Зямлі назіралі пік метэорнага патоку Персеід, які ўтварыў рой ад каметы Свіфта-Тутля. Персеіды славяцца не толькі вялікай колькасцю метэораў за ноч, але і наяўнасцю ў іх складзе "падаючых зорак", якія пакідаюць доўгі яркі след.