Падпісанне аднаго з самых галоўных палітычных дакументаў таго часу — Крэўскай уніі — 14 жніўня 1385 года дапамагло справіцца з агрэсіяй Тэўтонскага ордэна.
Перадумовы
Кіраваць Вялікім Княствам Літоўскім пасля смерці свайго бацькі Альгерда пачаў Ягайла. Каб пазбавіцца канкурэнцыі ён забіў свайго дзядзьку Кейстута і з-за гэтага не быў прызнаны на прастоле ні Вітаўтам, ні полацкім князем Андрэем Альгердавічам.
Польскае каралеўства ў гэты час таксама было ў складаным становішчы. Каралеве Ядвізе было 13 гадоў, а да мяжы падыходзілі немцы. Аб'яднанне з ВКЛ бачылася адным з выйсце за складанай сітуацыі.
Умовы
Згодна з пагадненнем Ягайла павінен быў прыняць каталіцтва і хрысціць у яго братоў, родных і усіх паданых, што прытрымліваліся язычніцтва. Акрамя таго, ён заплаціў шмат грошай за адмену шлюбу Ядвігі з Вільгельмам Габсбургам і вызваліў палонных хрысціян-палякаў.
Дзякуючы гэтаму Ягайла атрымаў магчымасць ажаніцца з Ядвігай і стаў каралём Польшчы.
Што далей
У 1386 годзе Ягайла прыняў каталіцтва, ажаніўся з Ядвігай і быў каранаваны пад імя Уладзіслаў II. З гэтага пачалася не толькі гісторыя адной з самых магутных дзяржаў Еўропы, але і каралеўскай дынастыі Ягелонаў. Яшчэ праз год у каталіцтва было ахрышчана ўсё язычніцкае насельніцтва ВКЛ, а шляхта атрымала дадатковыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва.
Сёння гісторыкі па-рознаму ставяцца да Крэўскай уніі. Адны сцвярджаюць, што яна прывяла да страты незалежнасці ВКЛ, другія — што дазволіла аб'яднаць эканамічны і палітычны патэнцыял дзвюх краін. Так ці інакш, пагадненне стала знакавай падзеяй у беларускай гісторыі.