МІНСК, 14 жні — Sputnik. Савет міністраў краіны пастанавіў спыніць выкарыстанне дзяржаўнымі аптэкамі плошчаў у трох вёсках, адпаведная пастанова апублікаваная ў аўторак.
Урад вырашыў спыніць працу некалькіх пунктаў у вёсках Брэсцкай, Віцебскай і Мінскай абласцей.
Так, дзяржаўныя аптэкі зачыняцца ў вёсцы Гарадная (Брэсцкая вобласць), а таксама аграгарадках Слаўнае (Віцебская) і Заастравечча (Мінская). Як будуць выкарыстоўвацца капітальныя збудаванні далей, пакуль невядома.
Усе закрытыя аптэкі — частка дзяржаўных "Фармацый". У кожным рэгіёне такіх аптэк у сярэднім ад 200 да 300.
Нягледзячы на тое, што ў Беларусі актыўна развіваюцца і прыватныя аптэчныя сеткі, у вёскі і аграгарадкі яны ідуць не вельмі энергічна — у беларускай глыбінцы часцей за ўсё працуюць толькі дзяржаўныя аптэкі.