БАТЭ выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗаўзятары БАТЭ
Заўзятары БАТЭ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праз тыдзень у Барысаве адбудзецца першы матч плэй-оф "кваліфая" ЛЧ супраць галандскага ПСВ.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА, адолеўшы "Карабах" з Азербайджана, паведамляе Sputnik.

У аўторак "Барысаў-Арэна" прымала паядынак у адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і "Карабахам". Сустрэча завяршылася з лікам 1:1. Гол у складзе гаспадароў забіў Мірка Іваніч (20-я хвіліна). Госці адказалі дакладным ударам у выкананні Мічэл (54).

Нагадаем, тыдзень таму ў Баку перамогу святкавалі таксама футбалісты БАТЭ (1:0). Такім чынам, па суме двух сустрэч у плэй-оф кваліфікацыі ЛЧ прайшлі барысаўчане. У наступнай стадыі іх сапернікам будзе галандскі ПСВ. Першая гульня адбудзецца 21 жніўня на "Барысаў-Арэне".

Сёння брэсцкае і мінскае "Дынама" правядуць паядынкі ў адказ трэцяга адборачнага раўнду Лігі Еўропы. Берасцейцы дома прымуць грэчаскі "Апалон" (першы матч "Дынама" прайграла — 0:4), а сталічная каманда ў Санкт-Пецярбургу будзе змагацца супраць "Зеніта" (першы матч каманда Сяргея Гурэнкі выйграла — 4:0).

Стужка навiн
0