МІНСК, 15 жні — Sputnik. Беларускі спартсмен Ігар Бокій атрымаў дзве залатыя ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод слабавідушчых, які стартаваў у ірландскім Дубліне.
Паралімпіец з Беларусі быў хутчэй за ўсіх на дыстанцыі 100 метраў, якую пераадолеў батэрфляем за 53,95 секунды. Другое золата ён узяў на яшчэ адной стометроўцы, але ўжо брасам. Ігар Бокій паказаў час у 65,97 секунды, другі вынік на дыстанцыі (67,69 секунды) прадэманстраваў яшчэ адзін беларускі плывец Уладзімір Ізотаў.
У катэгорыі татальна невідушчых плыўцоў золата беларускай камандзе прынёс Георгій Зудзілаў, які на кароткай вадзе вольным стылем паказаў вынік у 27,01 секунды. Яшчэ дзве бронзавыя ўзнагароды ў скарбонку паклалі Аляксандра Свадкоўская і Анастасія Зудзілава.
На цяперашні момант Ігар Бокій з'яўляецца адзінаццаціразовым паралімпійскім чэмпіёнам. Першынство Еўропы сярод слабавідушчых спартсменаў будзе доўжыцца да 19 жніўня.