Фотафакт: на Любаншчыне адсвяткавалі Мядовы Спас

© Sputnik / Альфрэд МікусМядовы Спас у Студзянцы
Мядовы Спас у Студзянцы - Sputnik Беларусь
Мясцовыя жыхары здейснілі падарожжа да святой крыніцы, дзе асвяцілі ваду і прынесены з сабою мёд.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. На Мядовы Спас вернікі з вёсак Даросіна і Радуга Любанскага раёна адправіліся да святой крыніцы ва ўрочышчы Студзянец.

Людзі вераці: вада ў гэтым месцы вылечвае любыя хваробы толькі ў тым выпадку, калі ўвесь шлях сюды прайсці пешшу.  

Святкаванне пачалося з ранішняй службы ў храме Праабражэння Гасподняга, пабудаваным тут у XIX стагоддзі. Вернікі з абразам Божай Маці хросным ходам прайшлі вакол храма. Кожны з іх павінен быў тройчы падайсці да абараза, схіліць калені, прайсці пад ёй і папрасіць здароўя.

© Sputnik / Альфрэд МікусХрам Праабражэння Гасподняга ва ўрочышчы Студзянец
Храм Праабражэння Гасподняга ва ўрочышчы Студзянец - Sputnik Беларусь
Храм Праабражэння Гасподняга ва ўрочышчы Студзянец

Толькі пасля гэтага ўдзельнікі працэсіі змаглі адправіцца да святой крыніцы.

© Sputnik / Альфрэд МікусМядовы Спас у Студзянцы
Мядовы Спас у Студзянцы - Sputnik Беларусь
Мядовы Спас у Студзянцы

З яе з'яўленнем звязаны дзве легенды. Па адной, мясцовы пастушок адпачываў пад дрэвам, калі да яго ў сне прыйшла Божая Маці і распавяла пра месца, дзе можна наталіць смагу. Хлопчык прачнуўся і са здзіўленнем убачыў там крынічку.

Таксама ў народзе кажуць пра аратага, які прылёг адпачыць каля вялікага камня і праз некалькі хвілін пачуў чыйсці голас. Невядомы загадаў устаць і прыбраць камень, на месцы якога з'явілася крыніца.

Зараз лічыцца, што гэтыя мясціны абараняе сама Божая Маці. Менавіта таму кожны год сюды прыходзяць людзі са сваімі бедамі і хваробамі. Вернікаў не палохае адлегласць у шэсць кіламетраў, якую прыходзіцца адолець, каб дакрануцца да цудадзейных кропель.

© Sputnik / Альфрэд МікусМядовы Спас у Студзянцы
Мядовы Спас у Студзянцы - Sputnik Беларусь
Мядовы Спас у Студзянцы

Знаходзяцца ў гэтых мясцінах 12 крыжоў, якія мясцовыя жыхары на святы ўпрыгожваюць стужкамі і такім чынам просяць у Божай Маці здароўя. Так было і на Мядовы Спас. Каля крыніцы святар правёў малебен і асвяціў ваду ў калодзежы і прынесены вернікамі мёд.

© Sputnik / Альфрэд МікусМядовы Спас у Студзянцы
Мядовы Спас у Студзянцы - Sputnik Беларусь
Мядовы Спас у Студзянцы
© Sputnik / Альфрэд МікусМядовы Спас у Студзянцы
Мядовы Спас у Студзянцы - Sputnik Беларусь
Мядовы Спас у Студзянцы

Пасля цырымоніі вернікі па старадаўняй традыцыі сабраліся на святочны абед, галоўнай стравай на якім з'яўляецца макавая поліўка і мёд новага збору.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі