Відэа

Турнір "Кубак Садружнасці" па хакеі на траве праходзіць у Мінску – відэа

Падпісацца
Другі тур традыцыйнага турніру "Кубак Садружнасці" па хакеі на траве сабраў у Мінску самыя моцныя каманды з Беларусі, Расіі і Украіны. Як прайшоў адзін з матчаў турніру, глядзіце на відэа Sputnik.

З 14 па 16 жніўня ў Мінску праходзіць другі тур традыцыйнага турніру "Кубак Садружнасці" па хакеі на траве. У ім бяруць удзел самыя моцныя каманды з Беларусі, Расіі і Украіны. Барацьбу за кубак вядуць ХК "Мінск", ХК "Будаўнік" з Брэста, ХК "Дынама-Электрасталь" і ХК "ГКС-ШВСМ" з Вінніцы.

Па правілах турніру, за кожную перамогу каманда атрымлівае пяць ачкоў, за нічыю — два, за паражэнне з розніцай у 1-2 мяча — адно, за пройгрыш з большай розніцай у забітых мячах — нуль.

Хакей на траве не менш эмацыйны від спорту, чым яго лядовы аналаг або футбол. Сёння на полі сустрэліся каманды ХК "Дынама-Электрасталь" і ХК "ГКС-ШВСМ" з Вінніцы. Дзве каманды, у кожнай з якіх па 11 гульцоў, адчайна змагаліся за перамогу. На трыбунах спартсменаў падтрымлівалі чароўныя заўзятаркі. У выніку перамогу з лікам 3:2 атрымалі ўкраінцы.

Стужка навiн
0