МІНСК, 16 жні — Sputnik. Беларускія тэлеканалы не будуць паказваць трансляцыю футбольнага матча трэцяга раўнду Лігі Еўропы паміж мінскім "Дынама" і піцерскім "Зянітам".
Гульня адбудзецца ў чацвер, 16 жніўня, у Санкт-Пецярбургу і пачнецца ў 20:00.
Паядынак на стадыёне "Пятроўскі" беларускія заўзятары не змогуць убачыць ні па ТБ, ні ў інтэрнэце — усе правы на гульню належаць расійскаму каналу "Матч-ТБ".
"На жаль, мы вымушаныя канстатаваць, што ні ў прамым тэлеэфіры, ні ў інтэрнэт-трансляцыі на сайце мінскага "Дынама" матч паказаны не будзе. Усе правы на паказ матчу знаходзяцца ў тэлеканала "Матч-ТБ". Падпісанты канала ўбачаць матч на канале "Матч-ТБ. Прэм'ер", — растлумачылі ў прэс-службе "Дынама".
Канал "Матч-Прэм'ер" даступны ў беларускіх аператараў. Напрыклад, у РУП "Белтэлекам" у пакеце Zala (былы канал "Наш футбол").
Sputnik Беларусь у чацвер вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю, у якой можна даведацца пра апошнія перадматчавая навіны і ўвечары сачыць за гульнёй.