Ад Сітнік да Кахно: як прайшоў кастынг вядучых дзіцячага "Еўрабачання"

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак Белтэлерадыёкампаніі
Будынак Белтэлерадыёкампаніі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўныя патрабаванні да прэтэндэнтаў - харызма, веданне мовы і ўменне сябе паводзіць у кадры.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Больш трох дзесяткаў чалавек прынялі ўдзел у кастынгу вядучых дзіцячага "Еўрабачання", якое ў гэтым годзе пройдзе ў Мінску.

Актыўная падрыхтоўка да конкурсу доўжыцца ўжо не адзін месяц, а ў жніўні ў Белтэлерадыёкампаніі адбыліся праслухоўванні прэтэндэнтаў на ролю вядучых папулярнага шоу.

Сярод прэтэндэнтаў — спявачкі Ксенія Сітнік і Анастасія Віннікава, вядучыя Яўген Перлін і Дзмітрый Кахно. Усяго ў спісе ўдзельнікаў праслухванняў — больш за тры дзесяткі імёнаў.

Малодшай удзельніцы праслухванняў — дзесяць гадоў, старэйшай — 36. Галоўныя патрабаванні — харызма, веданне мовы і ўменне сябе паводзіць ў кадры.

Агулам заяўкі на кастынг даслалі больш за сто чалавек, з якіх адабралі і запрасілі на "жывыя" праслухоўванні лепшых. Вынікі стануць вядомыя восенню — тады назавуць імёны вядучых дзіцячага "Еўрабачання".

Стужка навiн
0